19 траўня 2024, Нядзеля, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенат Польшчы прагаласаваў за забарону нядзельнага гандлю

18
Сенат Польшчы прагаласаваў за забарону нядзельнага гандлю

Ліквідацыя нядзельнага гандлю будзе праведзеная ў тры этапы.

У Польшчы збіраюцца паступова адмовіцца ад гандлю па нядзелях. За ліквідацыю нядзельнага гандлю вечарам у пятніцу, 15 снежня, прагаласаваў Сенат Польшчы. Раней законапраект быў ухвалены ніжняй палатай польскага парламента - сеймам. Працэдура будзе праведзеная ў тры этапы, паведамляе «Нямецкая хваля».

З 1 сакавіка 2018 года Гандлёвым цэнтрам і супермаркетам будзе дазволена працаваць толькі ў першую і апошнюю нядзелю месяца. Далей, са студзеня 2019 года, гандаль будзе дазволены толькі ў апошнюю нядзелю месяца. На апошнім этапе ў 2020 годзе нядзельны гандаль павінен быць цалкам забаронены. У выглядзе выключэння крамам дазволяць працаваць чатыры нядзелі на год, а таксама перад Калядамі і Вялікаднём. Цяпер гандлёвыя цэнтры і супермаркеты ў Польшчы застаюцца закрытымі толькі ў афіцыйныя святочныя дні.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках