19 траўня 2024, Нядзеля, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайна на Данбасе: Тры сцэнары на 2018 год

11
Вайна на Данбасе: Тры сцэнары на 2018 год

Вынікі 2017 года для Украіны і прагноз на 2018-ы.

Украіне ў 2017 годзе не ўдалося істотна рушыць наперад у развязанні вайсковага канфлікту на Данбасе. Улада часта займае пасіўную пазіцыю, чым пакідае поле для манеўраў Расейскай Федэрацыі. Нягледзячы на рыторыку наконт "рэінтэграцыі"/"дэакупацыі" АРДЛА, не прапануюцца канкрэтныя механізмы і меры, якія маглі б рэальна паўплываць на сітуацыю. Пытанне вяртання Крыма амаль знікла з парадку дня ў многіх краінах свету. Адзінай тэмай, якая выклікае цікавасць сусветнай супольнасці, застаецца пытанне парушэння правоў і свабод чалавека і грамадзяніна ў анэксаваным Крыме. Пры гэтым у 2018 годзе ў вайны магчымыя тры сцэнары, а нейкія змены найбольш імаверныя ў другой палове года, піша ў артыкуле "Апострафа" экспэрт Міжнароднага цэнтра перспектыўных даследаванняў (МЦПД) Яўген Ярашэнка.

У 2017 годзе не было ніякіх практычных змен вакол расейска-ўкраінскага канфлікту на Данбасе. Сітуацыя далей застаецца ў стане канфлікту нізкай інтэнсіўнасці.

У другой палове 2017 году актывізаваліся міжнародныя перамовы вакол міратворчай місіі ААН на Данбасе, асабліва пасля адпаведнай заявы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Аднак такая місія застаецца малаімавернай найбліжэйшым часам праз істотныя разыходжанні паміж украінска-амерыканскім і расейскім бачаннем пытанняў мандата і зоны прысутнасці "блакітных касак".

Таксама ў 2017 годзе Украіна зрабіла некалькі спроб ціску на Расею ў пытанні Крыма. У сакавіку Украіна падала пазоў у Міжнародны суд ААН аб парушэннях Расеяй Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі, які ўжо ў наступным месяцы прыняў часовыя меры супраць Масквы.

Акрамя таго, 19 снежня чакаецца прыняцце Генеральнай Асамблеяй ААН новай рэзалюцыі аб сітуацыі з правамі чалавека на тэрыторыі анэксаванай паўвыспы. Аднак інстытуцыйныя сродкі ціску наўрад ці паўплываюць на акупацыйную палітыку Расеі ў Крыме, а іх эфект абмяжуецца рэпутацыйнымі стратамі дзяржавы-агрэсара.

Прапанова Пятра Парашэнкі стварыць Міжнародную групу сяброў украінскага Крыму не атрымала належнай падтрымкі. Большасць дзяржаў не жадае канфліктаваць з Расеяй праз крымскую праблему, у якой у іх няма непасрэдных інтарэсаў.

Што да 2018 года, то ён можа вызначыць дынаміку канфлікту на бліжэйшыя некалькі гадоў. У першай палове наступнага года не варта чакаць ніякіх зрухаў у гэтым пытанні з улікам прэзідэнцкіх выбараў сакавіка 2018 гадоў у РФ і правядзення чэмпіянату свету ў футболе ў Расеі. Але ад сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ўнутры Расеі будзе залежаць гнуткасць Крамля аб Данбасе.

Як вынік, у другой палове 2018 года можна чакаць некалькі магчымых сцэнароў: кароткачасовая эскалацыя, саступкі Расеі ў асобных пытаннях або замарожванне канфлікту. У сваю чаргу, Украіна пастараецца пазбегнуць усялякіх крокаў, якія могуць пахіснуць статус-кво напярэдадні выбараў 2019 года.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках