31 жнiўня 2026, панядзелак, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Сіўчык: Вулічныя акцыі вельмі важныя

2
Вячаслаў Сіўчык: Вулічныя акцыі вельмі важныя
ВЯЧАСЛАЎ СІЎЧЫК

Толькі так можна перамагчы «прыгоннае права» ў краіне.

Апазіцыйны палітык, лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, які не так даўно за тры дні два разы быў аштрафаваны за ўдзел у акцыях пратэсту, распавядае сайту palitviazni.info пра тое, чаму ён уважае за патрэбнае ўдзельнічаць у акцыях, пра жыццё за турэмнай кратамі і найбліжэйшыя перспектывы.

"Мы марылі пра нейкія рэальныя змены ў галіне правоў чалавека ў гэтым годзе, але што атрымалі напраўду? Палітызаваная крымінальная "справа патрыётаў", якая, на шчасце, закрытая, такая ж "справа прафзвязаў" і тысячу затрыманых падчас святкавання дня Волі. Рэпрэсіі трываюць," - кажа палітык.

17 лістапада Цэнтральная раённы суд Менска аштрафаваў Вячаслава Сіўчыка на 40 базавых адзінак (920 рублёў) за ўдзел у Маршы абураных беларусаў 2.0, які прайшоў у Менску 21 кастрычніка, а 20 лістапада Партызанскі раённы суд Менску таксама "выпісаў" Вячаславу штраф на такую ж суму за акцыю памяці ахвяр рэпрэсій 29 кастрычніка.

- Заканчваецца год, і ўжо можна падвесці некаторыя вынікі, што маем за гэты перыяд, - кажа Вячаслаў Сіўчык. - Я б гэты год ахарактарызаваў, як час, калі адбываліся вельмі сур'ёзныя рэпрэсіі. Пры гэтым рэпрэсіі абсалютна неадэкватныя. Хацеў бы нагадаць, што ў 2017-м годзе і блізка не было тых з'яў, якія мы маглі ў гэтым годзе ўбачыць.

- Што вы маеце на ўвазе?

- Мы марылі пра нейкія рэальныя змены ў галіне правоў чалавека, але што атрымалі напраўду? Палітызаваная крымінальная "справа патрыётаў", якая, на шчасце, закрытая. Але даўно ўжо не было ў Беларусі, каб за краты кідалі некалькі дзясяткаў чалавек. Такія масавыя арышты можна ўспомніць хіба што ў 2010 годзе, пасля мірных выступаў грамадзян падчас прэзідэнцкіх выбараў.

Таксама трэба адзначыць, што 25 сакавіка напярэдадні і падчас святкавання Дня Волі было затрымана блізу тысячы чалавек. Ды і цяпер, нягледзячы на тое, што беларускія ўлады сталі наведвацца ў Еўропу, рэпрэсіі ўсё адно трываюць.

Таму ўнікальнасцю гэтага года з'яўляецца не тое, што рэжым праводзіць рэпрэсіі. Гэта і раней было. Асаблівасць у тым, што рэпрэсіі праходзяць падчас дыялогу з Захадам. Еўропа дэманстратыўна прыніжае правы чалавека ў Беларусі.

- Вы мяркуеце, што акцыі пратэсту - эфектыўны сродак у дасягненні нейкага выніку апазіцыяй?

- Сэнс у такіх акцыях ёсць. Сённяшняя ўлада загнала ўсё насельніцтва ў прыгон, і камусьці, можа быць, зручна ў такім статусе знаходзіцца. Але мы жывем у XXI стагоддзі. І асабіста я вымушаны ўдзельнічаць у вулічных акцыях, бо галоўная задача - усё ж вяртанне правоў і свабод грамадзян Беларусі. Натуральна, мы клапоцімся і пра абарону незалежнасці краіны.

Гэта ўсё само сабой звалілася нам на галаву. Таму вулічныя акцыі варта праводзіць хоць бы для таго, каб беларусы гэта перыядычна бачылі ці чулі праз СМІ. Калі гэтага не будзе, то прыгон будзе вечным. Сённяшняя бацькі перададуць яго ў спадчыну сваім дзецям. І я не магу зразумець тых, хто кажа, што вулічныя акцыі зусім не патрэбныя. Ва ўсім свеце, калі ў грамадстве ёсць нейкія праблемы, то яны публічна агучваюцца. Дык няўжо беларусы на гэта не маюць права?

- За акцыі вас штрафуюць, арыштоўваюць. Гэта такая плата за актыўнасць?

- Так, але штрафы я нават не падлічваю. Паказальны прыклад - не так даўно за тры дні мне далі штрафаў амаль на 1 000 даляраў. З арыштамі таксама не ўсё так проста. Цяпер ва ўладаў з'явілася новая мода. Калі раней арыштоўвалі і адразу адпраўлялі ў ізалятар, то цяпер агучваецца судовая пастанова, але за краты адпраўляюць не адразу, а тады, калі цябе трэба ізаляваць. Дарэчы, і цяпер нада мной "вісіць" прысуд Партызанскага суда - 5 дзён адміністратыўнага арышту.

На жаль, акрамя колькасці дзён і колькасці грошай на штрафы існуе яшчэ адна важная праблема, якая абсалютна не развязваецца ў Беларусі. Варункі ўтрымання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, як мне здаецца, пагоршыліся. Там парушаюцца элементарныя правы, якія ўсё ж удавалася бараніць у ранейшыя часы. Цяпер значна больш жорсткае абыходжанне і, скажам так, падкрэслена грэблівае.

- Змагацца з сістэмай немагчыма?

- Вельмі складана. Я пасля апошняга зняволення, калі адседзеў 15 дзён, нават падаваў скаргі ў гарадскую пракуратуру і Камітэт санітарыі і эпідэміялогіі. Акрамя адпісак практычна нічога і не атрымаў. Самае дрэннае, што пасля пэўнай бюракратычнай перапіскі, канчатковы адказ даў кіраўнік Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў. Ён напісаў коратка і сціпла, што ў іх установе ніякіх парушэнняў заканадаўства няма. Усё прадказальна.

Але гэтую праблему беларусам усё адно трэба разглядаць. Тут пытанне не столькі ў апазіцыйных актывістах, бо такую сістэму ўлада стварыла ва ўсіх адміністрацыйных турмах. Нельга, каб людзі масава праз гэта праходзілі.

А ў наступным годзе я працягну рабіць тую справу, што рабіў і цяпер. Тут справа прынцыпу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках