17 траўня 2026, Нядзеля, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адзін жаўнер уцёк з КНДР у Паўднёвую Карэю

10
Яшчэ адзін жаўнер уцёк з КНДР у Паўднёвую Карэю

Паўночнакарэйскі жаўнер нелегальна перайшоў мяжу і апынуўся ў свабоднай краіне.

Яшчэ адзін паўночнакарэйскі жаўнер нелегальна перайшоў мяжу, апынуўшыся ў Паўднёвай Карэі. Аб здарэнні, якое адбылося на поўдні КНДР, паведаміла паўднёвакарэйскае міністэрства абароны ў чацвер, 21 снежня, піша dw.com.

Вайсковец скарыстаўся густым туманам над памежнай заставай. Цяперашні выпадак стаў чацвёртым паспяховым уцёкам жаўнераў з Паўночнай Карэі ў 2017 годзе.

Звесткі аб тым, ці быў адкрыты агонь па жаўнеру, адрозніваюцца. Згодна з адной інфармацыяй, стрэлаў не было, згодна з іншай - у бок групы паўночнакарэйскіх памежнікаў, якія шукалі ўцекача, паўднёвакарэйскімі вайскоўцамі былі зробленыя блізу 20 стрэлаў. Акрамя гэтага, на баку КНДР не было заўважана ніякага «незвычайнага перамяшчэння вайсковых атрадаў».

Чатырохкіламетровая памежная зона начыненая міннымі палямі і агароджаная калючым дротам. Несанкцыянаваны праход праз зону ўважаецца за надта небяспечны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках