10 верасня 2026, Чацвер, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская балістыка FP-7 перайдзе да баявых выпрабаванняў ужо праз тыдзень

3
Украінская балістыка FP-7 перайдзе да баявых выпрабаванняў ужо праз тыдзень
Фота: Fire-Point

Ракеты з большай далёкасцю могуць пачаць выпрабоўваць непасрэдна па Расіі.

Украінская балістычная ракета FP-7 на працягу некалькіх тыдняў перайдзе да баявога прымянення ў рамках трэцяга этапу выпрабаванняў гэтага ўзбраення. Пра гэта заявіла галоўны выканаўчы дырэктар (CEO) кампаніі Fire Point Ірына Тэрэх падчас абароннай выставы MSPO 2026 у Польшчы, перадае медыя NV.

Паводле слоў Тэрэх, ракеты FP-7 паспяхова прайшлі два з трох этапаў выпрабаванняў.

«Таму мы чакаем, што гэта [узбраенне. – Рэд.] стане гатовым да эксплуатацыі вельмі хутка. То-бок мы гаворым пра тыдні, а не месяцы ці нешта падобнае», – адзначыла CEO Fire Point.

Яна патлумачыла, што ёсць тры этапы выпрабаванняў ракет:

→ на першым адбываюцца наземныя і лабараторныя выпрабаванні кожнай сістэмы і падсістэмы асобна. Напрыклад, правяраюцца ракетныя рухавікі або розныя навігацыйныя сістэмы;

→ другі этап – лётныя выпрабаванні на тэрыторыі Украіны;

→ трэці – ваенныя выпрабаванні.

«Ён праходзіць як частка працэсу кодыфікацыі [рэгістрацыі і допуску ўзбраення да выкарыстання ў Сілах абароны], але яго таксама можна назваць ваенным разгортаннем, і гэта таксама працэс, які нам трэба прайсці», – адзначыла Тэрэх.

Заяўленая далёкасць FP-7 складае 300 км. Іншая балістычная ракета FP-9, якую таксама распрацоўвае Fire Point, мае чаканую далёкасць, больш чым у 2,5 раза большую — 855 км.

Кажучы пра FP-9, Тэрэх адзначыла, што цяпер гэтая ракета знаходзіцца на этапе лётных выпрабаванняў.

Яна дапусціла, што паколькі гэта «вельмі дальнабойная» балістычная ракета, другі этап можа паступова перайсці ў баявое выпрабаванне.

«Таму што ва Украіне недастаткова прасторы, каб правесці сапраўдныя выпрабаванні. І, магчыма, нам давядзецца пачаць выпрабаванні непасрэдна на праціўніку», – патлумачыла CEO Fire Point.

Раней яна заяўляла, што FP-7 падрыхтуюць да баявога прымянення ў канцы верасня.

Украіне патрэбная ўласная балістыка для удараў па акупантах, бо такое ўзбраенне складаней перахапіць сістэмам супрацьпаветранай абароны, чым дроны і крылатыя ракеты.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках