26 красавiка 2024, Пятніца, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калі школа хоча зарабіць грошы, няхай паказвае спектакль на заводзе»

18
«Калі школа хоча зарабіць грошы, няхай паказвае спектакль на заводзе»
ФОТА: МАРЫНА АРЭХАВА

Школа не мела права рабіць уваход на ранішнік для бацькоў платным.

Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама Жанна Карповіч пракаментавала rh.by сітуацыю з платным уваходам на ранішнікі ў 14-й маладзечанскай школе.

- Паказ спектакляў школа, сапраўды, можа праводзіць у рамках школьных бізнэс-кампаній. Для гэтага шыюцца або набываюцца ўборы, робяцца афішы. І школа, каб зарабіць грошы, павінна выехаць на прадпрыемства, напрыклад "Амкадор", і там паказваць гэты спектакль, або ў школах мастацтваў. Тады б ішла гаворка аб платных паслугах.

Іншая справа з выкананнем платных паслуг у саміх установах адукацыі:

- Рабіць платнымі канцэрты ў рамках акцыі «Нашы дзеці» недапушчальна.

Аддзел адукацыі наадварот забараніў пускаць у школы клоўнаў і аніматараў, каб тыя выконвалі свае платныя паслугі. Мы разумеем, што Новы год - гэта найперш свята сямейнае. У бацькоў, акрамя падарункаў сваім дзецям, у гэты перыяд і так шмат выдаткаў. І такога быць не можа, каб школа яшчэ брала грошы за свае імпрэзы!

Таму яшчэ раз падкрэслю: усе навагоднія мерапрыемствы - ранішнікі, дыскатэкі - ва ўсіх школах раёна будуць бясплатнымі.

- Выходзіць, 14 школа не мела права праводзіць платныя спектаклі?

- Мела, але толькі за межамі школы.

Нагадаем, пасля выхаду публікацыі аб платных ранішніках дырэктарка школы Каліна Капуцкага патлумачыла, што яе няправільна зразумелі. І ранішнікі ў школе бясплатныя, а платны ўваход планаваўся на спектакль, які намаганнямі дзяцей і настаўнікаў планавалі паказаць падчас навагодніх вакацый.

- Ён дадатковы, і прыйсці на яго дзеці і бацькі маглі на жаданне. Да ранішнікаў ён ніякага дачынення не мае.

У выніку, уваход і на гэтую імпрэзу зрабілі бясплатным.

- У нашай школе праходзіць бізнэс-кампанія, у рамках яе мы і планавалі паказ спектакля, на які прадаюцца білеты. Пазней дзецям за выступ належыць заробак. Пры гэтым кошт квітка вызначаецца прэйскурантам, зацверджаным аддзелам адукацыі.

Аднак аддзел адукацыі даў зразумець, што школа нават у межах бізнэс-кампаніі не мела права рабіць уваход на спектаклі платным.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках