3 верасня 2026, Чацвер, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам» змяніў нумары даведачных службаў

1
«Белтэлекам» змяніў нумары даведачных службаў

Куды цяпер не датэлефануешся.

«Белтэлекам» аб’яднаў нумары ў адзіную даведачна-інфармацыйную службу, паведамляе прэс-служба прадпрыемства.

Вядучы аператар закрыў два даведачныя нумары, чым пашырыў магчымасці службы 109.

З 1 верасня больш не працуюць даведачныя нумары 153 і 190. Па іх раней можна было даведацца міжнародныя і міжгароднія коды, а таксама нумары хатніх тэлефонаў і тэлефонаў арганізацый.

Усе іх магчымасці перайшлі на абноўлены адзіны нумар 109. Цяпер, зрабіўшы адзін званок па нумары 109, можна даведацца:

нумар тэлефона адной фізічнай асобы

да двух нумароў тэлефонаў у адной арганізацыі

міжнародныя і міжгароднія коды, парадак набору, коды мабільных аператараў Рэспублікі Беларусь, тарыфы на міжнародныя і міжгароднія размовы, а таксама інфармацыю пра розніцу ў часе з іншымі гарадамі і краінамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках