ЕЗ падоўжыў эканамічныя санкцыі супраць Расеі
2- 21.12.2017, 17:25
- 10,534
Cанкцыі падоўжаныя яшчэ на паўгода.
Санкцыі супраць РФ падоўжаныя яшчэ на 6 месяцаў. Еўрапейскі Звяз (ЕЗ) падоўжыў эканамічныя санкцыі супраць Расейскай Федэрацыі (РФ). Пра гэта паведаміў брусельскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк у Twitter. «Эканамічныя санкцыі ЕЗ супраць Расеі зноў падоўжаныя яшчэ на шэсць месяцаў», - заявіў Ёзвяк, піша rbc.ua.
The EU’s economic sanctions against #Russia have now been extended for another six months. #Ukraine #Crimea
— Rikard Jozwiak (@RikardJozwiak) 21 декабря 2017 г.
Адзначым, напярэдадні карэспандэнт распавёў, што працу над падаўжэннем эканамічных санкцый ЕЗ у дачыненні да РФ планавалі скончыць да 21 снежня. Так, эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Расеі праз яе агрэсію ва Украіне былі ўведзеныя ЕЗ у ліпені 2014 года тэрмінам на адзін год, у сакавіку 2015 года іх магчымае скасаванне прывязалі да выканання Масквой менскіх пагадненняў да канца 2015 года.
Паколькі Расея не выканала ўсе свае абавязацельствы, пасля гэтага лідары ЕЗ неаднаразова прымалі пастанову аб падаўжэнні санкцый яшчэ на паўгода. Апошні раз сектаральныя санкцыі Еўразвязу супраць РФ былі падоўжаныя Радай ЕЗ у чэрвені 2017 года - да 31 студзеня 2018 года. Абмежаванні тычацца фінансавага, энэргетычнага, абароннага сектараў расейскай эканомікі, а таксама тавараў падвойнага прызначэння. Нагадаем, раней паведамлялася, што лідары ЕЗ упершыню без спрэчак аднагалосна падтрымалі падаўжэнне санкцый супраць Расеі. «Адно было цалкам выразна зразумела - усе 28 дзяржаў-чальцоў выявіліся цалкам згуртаванымі, калі гаворка ішла аб падаўжэнні санкцый у дачыненні да Расеі. Насамрэч гэта было ўпершыню, калі мы развязалі гэтае пытанне без спрэчак або дыскусій», - заявіў прэзідэнт Еўрапейскай Рады Дональд Туск падчас заканчэння саміту Еўразвязу ў Брусэлі.