26 красавiка 2024, Пятніца, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці Дзед Мароз ездзіць на ровары

У Берасці Дзед Мароз ездзіць на ровары
ФОТА: VK.COM/ZAVELOBREST

Які самы хуткі спосаб павіншаваць максімальную колькасць людзей? Вядома ж, на ровары.

Пераднавагодні парадак мірнага берасцейскага вечара парушылі актывісты «За вела Берасце».

«Чаго мы ўсе чакаем у пераднавагоднія дні? Чагосьці новага, дзіўнага і вядома падарункаў! Мы любім наш горад і вельмі хочам, каб усе, а асабліва маленькія гараджане былі радаснымі і шчаслівымі» - кажа веласіпедная Снягурка Марына, яна ж па сумяшчальніцтве кіраўніца прэс-службы ўстановы «За вело Брест».

Фото: vk.com/zavelobrest

«Мы хочам падзяліцца пазітывам, які дорыць нам ровар. Паказаць, што веласіпедыстамі могуць быць усе без выключэння:)

Вядома, за стырном усякага транспартнага сродку, няхай гэта будзе аўтамабіль або ровар, бываюць неадэкватныя кіроўцы. Вельмі хочам, каб яны не псавалі берасцейцам настрой, а Берасце стала камфортным і зручным для ўсіх: аўтамабілістаў, пешаходаў, веласіпедыстаў» - кажа Андрэй, арганізатар святочнага мерапрыемства ад «За вела Берасце».

Фото: vk.com/zavelobrest
Фото: vk.com/zavelobrest
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках