18 траўня 2026, панядзелак, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяўчынка Эльвіра, якую незаконна забралі ў бацькоў, сустрэне Новы год дома

27
Дзяўчынка Эльвіра, якую незаконна забралі ў бацькоў, сустрэне Новы год дома
ПРАВААБАРОНЦА РЭНАТ ХАСЭЙ З МІЖНАРОДНАГА ЦЭНТРА ГРАМАДЗЯНСКАЙ ІНІЦЫЯТЫВЫ «НАШ ДОМ» (ЗЛЕВА) РАЗАМ З СЯМ'ЁЙ МІРОНАВЫХ ПАСЛЯ ВЯРТАННЯ ЭЛЬВІРЫ ДАДОМУ

Васьмігадовая школьніца Эльвіра Міронава тры з паловай месяцы правяла ў дзіцячым доме.

Праблемы сям'і Міронавых з уладамі пачаліся пасля патрабаванняў Таццяны Міронавай, маці дзяўчынкі, ад адміністрацыі школы 212 выконваць Кодэкс аб адукацыі: забяспечыць санітарна-гігіенічныя ўмовы ў прыбіральнях - абсталяваць унітазы сядзеннямі, выдаць туалетную паперу і ручнікі, а таксама мыла, паведамляе «Белсат».

У адказ дырэктарка заявіла, што на такую раскошу, як мыла, у школы грошай няма, і што бацькі, калі хочуць, хай усё купляюць самі. Таццяна працягвала хадзіць да адміністрацыі і патрабаваць выправіць санітарныя варункі. Пасля аднаго з такіх візітаў на парозе школы яе сустрэў участковы міліцыянт.

Увесну Таццяна перавяла дачку ў школу №217, але стасункі з адміністрацыяй не склаліся ад самага пачатку: «Яны проста не хацелі нас бачыць у сябе». У выніку адміністрацыя прымусіла Таццяну Міронаву падпісаць заяву на індывідуальнае, хатняе навучанне, але пасля гэтага школа не выходзіла на сувязь з навучэнкай: не выдала падручнікі, не давала заданняў і ніяк не цікавілася лёсам дзяўчынкі.

ТАЦЦЯНА МІРОНАВА, МАЦІ 8-ГАДОВАЙ ЭЛЬВІРЫ

У траўні Таццяна атрымала sms-паведамленне, што парушае права свайго дзіцяці на атрыманне адукацыі.

Пачаць вучобу ў новым навучальным годзе ў школе 217 дзяўчынка так і не змагла: пасля лінейкі 31 жніўня 2017 года яе забралі з дому невядомыя.

Пазней здарылася так, што дзяўчынка апынулася ў адміністрацыі Фрунзенскага раёна, а потым у прытулку.

Таццяна абскардзіла пастанову камісіі аб справе непаўналетніх і падала пазоў аб вяртанні дачкі ў сям'ю ў суд, Менгарвыканкам і Генеральную пракуратуру.

ФАТАГРАФІЙ З СЯМЕЙНАГА АРХІВА МІРОНАВЫХ

У кастрычніку адбылося некалькі судовых пасяджэнняў паводле справы вяртання дачкі ў сям'ю, але ў выніку 27 кастрычніка ў позве адмовілі.

29 снежня праваабаронца Рэнат Хосэй паведаміў у «Фэйсбуку», што Эльвіра Міронава на волі.

«Работнiкi дзяржаўных службаў прыцягнутыя да адказнасці, вядзецца далейшая барацьба за пакаранне дзяржаўных слуг з вышэйшымі пасадамі», - напісаў актывіст.

«Большую частку зняволення Эльвіра правяла ў шпітальным ложку, - піша праваабаронца Валер Шчукін. - Улады сур'ёзна падарвалі фізічны і псіхічны стан маладой беларускі».

Са слоў Таццяны Міронавай, вялікую працу для развязання справы правялі праваабаронцы «Нашага дома» на чале з Вольгай Карач.

«Аб нас распавялі ў Еўразвязе, і 20 снежня прадстаўнікі ЕЗ абмеркавалі нашую справу на ўрадавым узроўні», - кажа Таццяна Міронава.

Са слоў Міронавай, 21 снежня ёй патэлефанавалі з Камісіі спраў непаўналетніх і сказалі тэрмінова да 16 гадзін забраць дачку з прытулку». Ужо ўвечары Эльвіра была дома.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках