27 красавiка 2024, Субота, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Мінімальны заробак ва Украіне павысіцца да $150

43
Парашэнка: Мінімальны заробак ва Украіне павысіцца да $150
Пятро Парашэнка

Рост заробку ва Украіне з'яўляецца станоўчым вынікам рэформаў.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас ІІ Усеўкраінскага форуму аб'яднаных суполак выступіў за павышэнне мінімальнага заробку ва Украіне да 4100 грн, паведамляе карэспандэнт інтэрнэт-выдання «Гордан».

«Я мяркую, што рост заробку - гэта станоўчы вынік рэформаў, адкрытасці межаў, арыентацыі на еўрапейскія паказчыкі», - адзначыў ён.

На думку Парашэнкі, бізнэс павінен больш плаціць работнікам.

Ён назваў пастанову павялічыць мінімальны заробак да 3200 грн «беспрэцэдэнтнай у варунках Украіны».

«Гэта правільная пастанова, і яе варта, на маё глыбокае перакананне, прадаўжаць. І я хацеў бы падзякаваць ураду і прэм'ер-міністру, што ёсць зваротная рэакцыя на маю прапанову ўжо ў праекце дзяржаўнага бюджэту. Пры паляпшэнні інвестыцыйнага клімату і паступленняў у бюджэт мы зможам прааналізаваць за паўгоддзе ці тры кварталы і прыняць пастанову аб павышэнні мінімальнага заробку да 4100 грн», - сказаў прэзідэнт.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках