27 красавiка 2024, Субота, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў: Трэба супрацьстаяць гэтаму беззаконню

17
Уладзімір Някляеў: Трэба супрацьстаяць гэтаму беззаконню
Уладзімір Някляеў

Толькі так можна пазбегнуць паралізацыі грамадскага жыцця ў краіне.

Паэт і адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Уладзімір Някляеў распавёў «Народнай Волі», чаму ён ходзіць па горадзе з «трывожнай торбай».

Як стала вядома, Менскі гарадскі суд пакінуў у сіле пастанову Ленінскага раённага суда аб «справе Някляева» - 10 дзён адміністрацыйнага арышту.

1 лістапада ў Ленінскім раённым судзе Менску паэта і палітыка Уладзіміра Някляева асудзілі на 10 дзён адміністрацыйнага арышту за словы «Калі ёсць воля абараняць свае правы, то трэба выходзіць і абараняць», сказаныя ім 16 кастрычніка ў эфіры тэлеканала «Белсат» пра акцыю «Марш абураных беларусаў 2.0», у якой Някляеў не ўдзельнічаў:

- Адразу пасля суда мяне не адправілі адбываць арышт, таму цяпер хаджу і чакаю, калі схопяць і кінуць за краты, - распавядае Уладзімір Някляеў. - Бо, відавочна, нічога іншага ад іх не дачакаешся. Хоць цяпер я збіраюся падаваць апеляцыю ў Вярхоўны суд. І не столькі ў надзеі на тое, што пастанову папярэдніх інстанцый скасуюць, колькі, каб паказаць, што ў нашай краіне людзей асуджаюць ужо за публічнае слова і за грамадзянскую пазіцыю. Гэта становіцца ў Беларусі звыклай з'явай. Калі гэтаму ніяк не супрацьстаяць і не прыцягваць увагу да такога беззаконня, то тады нас чакае проста паралізацыі ўсякага грамадскага жыцця.

- Калі вас могуць, як вы кажаце, «скруціць»?

- У кожны момант, няма ніякіх тэрмінаў. Гэта стварае дыскамфорт для мяне, а ўлады чакаюць зручны момант, калі чалавека можна кінуць за краты. Таму да такой сітуацыі я падрыхтаваны, і чакаю яе штодня. Днямі быў у пасольстве Нідэрландаў, і амбасадар вельмі здзівіўся, што я прыйшоў туды ў «лахманах». А хаджу па горадзе і напраўду ў «турэмным» адзенні, бо не ведаеш, ці дойдзеш сёння дадому. І са мной увесь час знаходзіцца торба з рэчамі, якія спатрэбяцца на арышце

- Такая своеасаблівая «трывожная торба»?

- Менавіта так. У торбе - прадметы гігіены, станок для галення, лекі, на мне - адпаведнае адзенне. Бо калі цябе адправяць за краты ў белай кашулі з гальштукам, то гэта не самае зручнае адзенне, у якім можна ляжаць на нарах. У мінулы раз забралі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў без лекаў, і я там ледзь не сканаў. Так што не хочацца паўтарэння гісторыі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках