10 жнiўня 2026, панядзелак, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як мог выглядаць беларускі БелАЗ

14
Як мог выглядаць беларускі БелАЗ

Гэты праект быў прызнаны занадта інавацыйным і грузавік у выніку выглядаў па-іншаму.

Журналісты праекта rbth.com апублікавалі матэрыял «10 савецкіх пасляваенных прамысловых дызайнаў, што апярэджвалі 21 стагоддзе».

У артыкул увайшоў і не рэалізаваны на практыцы прататып грузавога аўтамабіля вядомай на ўвесь свет беларускай маркі.

«Не, гэта не касмічны шатл з савецкіх фільмаў. А цуд інжынернай думкі, самазвал БелАЗ-540, дызайн якога прыдумаў Валянцін Кабылінскі ў 1965 годзе», - піша часопіс.

Гэты праект быў прызнаны занадта інавацыйным і грузавік у выніку выглядаў па-іншаму. «Але што за прыгажун!», - заключае rbth.com.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках