10 траўня 2024, Пятніца, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Samsung рэкламуе свае новыя тэлевізары з дапамогай гіпнозу

3
Samsung рэкламуе свае новыя тэлевізары з дапамогай гіпнозу

Сеанс выклікання доўжыцца 18 хвілін.

Samsung запусціў у Швэцыі сэрвіс пад назвай Unspoil Me. З яго дапамогай карыстач зможа забыцца пра знаёмы серыял, каб зноў атрымаць асалоду ад яго прагляду, піша Meduza. Такім чынам у кампаніі наважылі прарэкламаваць свае новыя тэлевізары.

Сеанс доўжыцца 18 хвілін. Увесь гэты час перад карыстальнікам круціцца спіраль, а мужчынскі голас гіпнатызёра просіць расслабіцца і не адводзіць вачэй ад экрана.

Перад тым як паспрабаваць Unspoil Me, Samsung просіць карыстальніка пацвердзіць, што той старэйшы за 18 гадоў і «цалкам здаровы псіхічна». Стваральнікі сэрвісу рэкамендуюць пасля сеансу гіпнозу легчы спаць. Нібыта пасля гэтага чалавек ужо не ўспомніць зместу ўлюбёнага серыяла.

На афіцыйным сайце Samsung запуск сэрвісу звязалі з новымі тэлевізарамі, пабудаванымі паводле тэхналогіі QLED. У кампаніі патлумачылі, што яны хочуць дапамагчы карыстальнікам нанова перажыць адчуванні ад прагляду іх любімых тэлешоў менавіта на QLED-мадэлях. І адзінае, што перашкаджае атрымаць максімум эмоцый, гэта тое, што «вы ўжо ведаеце, чым усё скончыцца».

Зрэшты, рэклама ёсць рэклама. Вялікай карысці ад сэрвісу, са слоў журналісткі выдання CNET Кэці Колінз, няма. Яна паспрабавала сэрвіс, але пасля сеансу не забылася ні пра сюжэт, ні пра герояў серыяла «Вялікая маленькая хлусня».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках