27 красавiка 2024, Субота, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дар'я Домрачава атрымала першую перамогу ў новым сезоне

56
Дар'я Домрачава атрымала першую перамогу ў новым сезоне
ДАР'Я ДОМРАЧАВА
ФОТА: MATTHIAS HANGST/BONGARTS/GETTY IMAGES

Беларуская біятланістка здабыла «золата» на этапе Кубка свету ў Хохфільцэне.

Беларуска Дар'я Домрачава атрымала першую перамогу ў новым сезоне, перамогшы ў спрынтэрскай гонцы на 2-м этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Хохфільцэне.

У самых складаных варунках надвор'я, у моцны снегапад і пры даволі моцным ветры, Дар'я Домрачава здолела чыста адпрацаваць на абодвух агнявых рубяжах і паказала вынік 22 хвіліны 40,2 секунды.

Беларуская біятланістка пракаментавала свой выступ у спрынце на этапе Кубка свету ў Хохфільцэне (1-е месца), піша «Трибуна».

«Застаецца тое, над чым можна працаваць. Я не бачу розніцы ў адчуваннях у параўнанні з Эстэрсундам. Тады вынік быў іншым, але на тое былі тэхнічныя прычыны. Важна верыць у сябе і сваю каманду. Мы з новым натхненнем прыступім да працы.

Перад стартам было трошкі страшна - разумелі, што будзе мяккая траса, могуць быць складанасці на стрэльбішчы. На прыстрэлку былі іншыя ўмовы: ні снегу, ні ветру. Шчаслівая, што справілася», - сказала Домрачава ў эфіры «Матч ТВ».

Другое месца заняла Анастасія Кузьміна са Славаччыны, трэцяя - італійка Даратэя Вірэр.

Надзея Скардзіна - 26-я, Ірына Крыўко - 35-я.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках