27 красавiка 2024, Субота, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфляцыя ў Венесуэле дасягнула чатырохзначнай адзнакі

8
Інфляцыя ў Венесуэле дасягнула чатырохзначнай адзнакі

Да канца года яе прагназуюць на ўзроўні 2000%.

Інфляцыя ў Венесуэле ўпершыню дасягнула чатырохзначнай адзнакі. Са студзеня да снежня спажывецкія кошты ў краіне выраслі на 1369%. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на звесткі, апублікаваныя Кангрэсам.

Толькі за лістапад цэны выраслі на 56,7%. Аўтары апублікаванага дакладу мяркуюць, што паводле вынікаў года інфляцыя дасягне 2000%, паведамляе republic.ru.

«Больш голаду і пакут чакаюць нашу ўжо і без таго надламаную нацыю», - заявіў апазіцыйны дэпутат Анхель Альварада, які зачытваў даклад на пасяджэнні парламента.

Крытычная сітуацыя з ростам цэн пачалася ў Венесуэле з канца 2014 года пасля рэзкага падзення кошту нафты. Краіна сутыкнулася з недахопам прадуктаў першай неабходнасці, у тым ліку ежы і лекаў. Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура абвінавачваў у тым, што адбылося бізнэсоўцаў: з ягоных словах, яны наўмысна падвышалі кошты, каб дэстабілізаваць урад.

У 2015 і 2016 годзе інфляцыя ў Венесуэле складала 180 і 240 адсоткаў адпаведна. Пасля гэтага цэнтрабанк краіны адмовіўся працягваць публікаваць афіцыйныя лічбы росту коштаў. Тады гэта стаў рабіць Кангрэс Венесуэлы, большасць у якім належыць апазіцыі.

Большасць эканамістаў, адзначае Reuters, сыходзяцца ў ацэнках, што да развязання крызісу ў Венесуэле яшчэ далёка, і прагназуюць трохзнакавую інфляцыю яшчэ прынамсі на працягу трох гадоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках