28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes склаў спіс самых багатых відэаблогераў

2
Forbes склаў спіс самых багатых відэаблогераў
ДАНІЭЛЬ МІДЛТАН

Часопіс Forbes склаў спіс самых багатых відэаблогераў 2017 года.

Пра гэта гаворыцца на сайце выдання, піша 112.ua.

Так, лідарам рэйтынгу стаў Даніэль Мідлтан, які вядзе гульнявы канал DanTDM. Пры гэтым леташні лідар, PewDiePie, сёлета заняў толькі шостую пазіцыю. Выданне паведамляе, што сёлета Мідлтан здолеў зарабіць 16,5 млн даляраў, пры гэтым маючы 17 мільёнаў падпісчыкаў. За апошнія два гады гэты вынік стаў самым уражлівым.

Другое месца ў рэйтынгу Forbes заняў Эван Фонг (канал VanossGaming), які зарабіў 15,5 млн даляраў. А завяршае тройку лідараў камедыйны гурт Dude Perfect, чый гадавы даход склаў 14 млн даляраў. Адзначым, што ў дзясятку найлепшых таксама ўвайшлі шасцігадовы хлопчык Ryan ToysReview (11 млн даляраў) і стэндап-комік Лілі Сінгх (10,5 млн даляраў).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках