27 красавiка 2024, Субота, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні адзначылі дзень нараджэння Максіма Багдановіча

1
У Горадні адзначылі дзень нараджэння Максіма Багдановіча
МАКСІМ БАГДАНОВІЧ

Музей класіка беларускай літаратуры ў Горадні аб'ядноўвае беларусаў.

126 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча адзначылі ў Горадні. Для аматараў ягонай творчасці была арганізаваная тэатралізаваная экскурсія па пакоях музея, які носіць ягонае імя, паведамляе «Радыё Рацыя».

Два дзясяткі гарадзенцаў сустрэла супрацоўніца музея ў ролі Марыі Апанасаўны Багдановіч. Яна, ад першай асобы распавяла экскурсантам пра сваё жыццё і ўсю сям'і Багдановічаў, падчас іх знаходжання ў Горадні. Якія ж уражанні засталіся пасля экскурсіі, кажа яе ўдзельніца:

- Вось выйшлі з дамка Багдановіча. Паслухалі цікавую экскурсію. Вельмі спадабаўся такі фармат, калі супрацоўніца музея зрабіла для нас тэатралізаванае прадстаўленне. Бо гэта набліжае да чалавека. І ідэя з гарбатай вельмі спадабалася. Гэта аб'ядноўвае людзей. Сталі каля стала, папілі, пагаварылі, пасмяяліся. Было добра, дзякуй!

Як сказала адна з удзельніц экскурсіі, музей Багдановіча ў Горадні аб'ядноўвае беларусаў.

Некаторыя, пачуўшы пра дзень нараджэння Максіма Багдановіча, самі прыйшлі, каб больш даведацца пра жыццё сям'і паэта.

- Першы раз я ў гэтым музеі быў у дзяцінстве. Вельмі вялікае ўражанне я атрымаў. Ягоная калыска, мэбля...Са школы памятаю: «Помніш, калі я спаткаўся з табою, зорка Венера ўзышла».

У дзевяностых гадах, падчас стогадовага юбілею Максіма Багдановіча, у Горадні, актывісты дамагаліся ўсталявання помніка паэту. Было вызначанае месца і сабраныя грошы. І вось, прайшло больш за чвэрць стагоддзя, а помнік так і не паўстаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках