27 красавiка 2024, Субота, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Белы дом ухваліў новыя санкцыі супраць Расеі

1
СМІ: Белы дом ухваліў новыя санкцыі супраць Расеі

Абмежаванні будуць уведзеныя за парушэнне Дамовы РСМД.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ухваліў увядзенне новых санкцый супраць Расеі праз парушэнні Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД), які ўвайшоў у дзеянне 30 гадоў таму, піша golos-ameriki.ru.

Як пацвердзілі выданню Politico крыніцы ў адміністрацыі, Міністэрству гандлю ЗША даручана распрацаваць новы пакет санкцый супраць расейскіх прадпрыемстваў і кампаній, звязаных з распрацоўкай новых ракетных тэхналогій. Акрамя гэтага, Пентагону даручана пачаць дзейнасць над стварэннем новага тыпу крылатых ракет.

У лістападзе стала вядома, што ЗША і Расея плануюць найбліжэйшым часам правесці пасяджэнне спецыяльнай кантрольнай камісіі ў рамках выканання Пагаднення РСМД.

У мінулую пятніцу Дзяржаўны дэпартамент ЗША выдаў разгорнутую заяву, аспрэчыўшы абвінавачванні Масквы ў тым, што Вашынгтон парушае ўмовы пагаднення. Як падкрэсліла дыпламатычная ўстанова, сістэмы супрацьракетнай абароны Aegis Ashore, балістычныя ракеты, якія выкарыстоўваюцца ў якасці мішэняў падчас выпрабаванняў і ўдарныя беспілотнікі, якія стаяць на ўзбраенні УС ЗША, не парушаюць «ніводзін з пунктаў» пагаднення.

З абвінавачваннямі на адрас расейскай стараны Вашынгтон выступіў у 2014 годзе. Пагадненне РСМД, якое ўвайшло ў дзеянне 1 чэрвеня 1988 года, абавязвае краіны на працягу трох гадоў зліквідаваць усе ракетныя сістэмы сярэдняй і меншай далёкасці (ад 500 да 5500 км) і адмовіцца ад распрацоўкі такіх ракет.

Паводле звестак амэрыканскай стараны, парушаючы ўмовы пагаднення, Масква ў 2008-2011 гадах праводзіла выпрабаванні новай крылатай ракеты 9М729 далёкасцю больш за 500 км.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках