20 красавiка 2024, Субота, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафесар Лепін: Я ўважаю за патрыёта таго, хто кажа праўду

13
Прафесар Лепін: Я ўважаю за патрыёта таго, хто кажа праўду

Будаўніцтва АЭС пад Астраўцом - памылка, за якую беларусы могуць дорага заплаціць.

Аб сапраўдным патрыятызме і значэнні праўды «Белсату»Георгій Лепін, фізік, прафесар, доктар тэхнічных навук, сустаршыня грамадскага аб'яднання «Навукоўцы за бяз'ядзерную Беларусь», удзельнік работ для ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

«Калі я ўпершыню пачуў, што Астравецкая пляцоўка была абраная для будаўніцтва АЭС, то я быў проста шакаваны. Я даўно ведаў, што яна небяспечная, што на ёй быў землятрус, што там ёсць скрыжаванне разломаў зямной кары. За адзін кіламэтар ад яе знаходзіцца магільнік сібірскай язвы. Калі мне ў рукі патрапіла афіцыйная справаздача, падпісаная дваццаццю выканаўцамі, дзе было выяўна напісана, што гэта найгоршая пляцоўка сярод усіх, якія яны даследавалі, я не мог зразумець: як гэта магчыма - не заўважыць відавочных фактаў», - распавядае прафесар Лепін.

Георгій Лепін мяркуе, што будаўніцтва АЭС пад Астраўцом - памылка, за якую беларусы могуць дорага заплаціць.

«Лукашэнка называе навукоўцаў, якія з'яўляюцца супраціўнікамі ядзернай энергетыкі, «бандытамі ад навукі». Вось такое празванне я атрымаў ад яго», - кажа навуковец.

«Паўсюль спрабуюць падмануць, што гэта бяспечна, што ў нас будзе танная электраэнэргія, што гэта выгадна. Так кажуць напалоханыя людзі, якія баяцца за сваё месца. Яны трымцяць і думаюць, што барані Бог, ён скажа праўду, а яго звольняць... Гэта ўжо не патрыёт! Я ўважаю за патрыёта таго, хто кажа праўду. Не ў інтарэсах нейкіх канкрэтных кіраўнікоў, а менавіта сваёй краіны», - кажа Георгій Лепін.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках