3 траўня 2024, Пятніца, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дармаедам» забароняць выезд за мяжу

53
«Дармаедам» забароняць выезд за мяжу

Абмежаванні пачнуць дзейнічаць з 20 лютага.

2 красавіка 2015 года Лукашэнка падпісаў дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», больш вядомы як «падатак на дармаедства» або «дэкрэт аб дармаедстве». Цяпер для тых, каго дзяржава палічыла «дармаедамі», надыходзіць час плаціць падатак: апошні тэрмін выплаты - 20 лютага 2017 года.

Дарэчы, для бесперашкоднага выезду з краіны ў грамадзяніна не павінна быць неаплачаных штрафаў за адміністрацыйныя і іншыя правапарушэнні. Неўзабаве базу невыязных папоўняць «дармаеды», гэта значыць, людзі, якія не выплацяць адпаведны падатак перад дзяржавай, піша сайт s13.ru.

Але гэта будзе ўжо крайні захад, бо спачатку суд можа даць штраф на суму ад 2 да 4 базавых адзінак, а можа прыцягнуць да арышту на тэрмін да 15 дзён. Аплата штрафу або арышт, аднак, ад выплаты падатку не вызваляе. Калі арыштуюць, то адправяць на прымусовыя работы: месці вуліцы, прыбіраць смецце або збіраць камяні на палях.

У Горадні ўжо сабралі паўтары тысячы подпісаў супраць дэкрэта №3.

Нагадаем, што Марш абураных беларусаў пачнецца 17 лютага а 18-00 на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках