27 красавiка 2024, Субота, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі патрульны аўтамабіль ДАІ рэзнуўся ў «Фольксваген»

28
У Гомелі патрульны аўтамабіль ДАІ рэзнуўся ў «Фольксваген»
Фота: abw.by

У «Фольксвагене», які спыніўся на чырвонае святло, знаходзіліся тры чалавекі, у тым ліку і дзіця.

Відавочцы паведамляюць аб ДТЗ з удзелам патрульнага аўтамабіля і Volkswagen Sharan у Гомелі 14 лютага на скрыжаванні вуліцы Федзюнінскага і вул. Савецкай, побач з Гідрааўтаматыкай і недалёка ад ДАІ. Фота з месца аварыі з'явіліся ў сацсетках, у суполцы "Гэта Гомель, дзетка!" У VW, як высветлілася, знаходзіліся тры чалавекі, у тым ліку, дзіця.

Удзельніцай ДТЗ была Жанна Лашкевіч, яна распавяла abw.by некаторыя абставіны ДТЗ, хоць прызнаецца, што ёй вельмі баліць галава:

"Мы ехалі ў Volkswagen Sharan (я з сынам і ўнучкай), спыніліся на чырвоны сігнал святлафора і раптам нечакана ўдар мне па галаве, трохі ў вачах пацямнела, потым адпусціла, і праз некалькі секунд мой сын кажа, што ў нас рэзнуўся аўтамабіль ДАІ. Было ўсё вельмі хутка і нечакана.

Фота: abw.by

У патрульным самаходзе было пяцёра маладых інспектараў ДАІ. Ніхто адразу хуткую не выклікаў (быццам бы спрабавалі, але не выклікалі) і нават не папрасілі прабачэння. Я тры разы паўтарала, што ў мяне баліць галава. Праз гадзіну хуткую выклікаў інспектар, які прыехаў на месца ДТЗ для складання пратаколу і апытваў нас. У мяне вельмі разбалелася галава і шыя.

Мне паставілі дыягназ "закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу (касцёва-патылічнай частцы)", механічная траўма. Лекары хацелі пакласці ў шпіталь, але я ад шпіталізацыі адмовілася, хачу быць дома. Заўтра да хірурга, дадуць лісток непрацаздольнасці.

Да ДТЗ прывяла, я думаю, хуткасць, спех і маладая гарачая кроў юных інспектараў ДАІ".

У выніку ДТЗ патрульны аўтамабіль ДАІ сур'ёзна разбіты, у адрозненне ад VW Sharan.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках