10 траўня 2024, Пятніца, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Крэмль загадаў расейскім дзяржаўным СМІ меней казаць пра Трампа

4
Bloomberg: Крэмль загадаў расейскім дзяржаўным СМІ меней казаць пра Трампа
ФОТА: OBOZREVATEL.COM

Крэмль перадаў расейскім дзяржаўным СМІ наказ перастаць «лісліва» казаць пра прэзідэнта ЗША.

Адміністрацыя прэзідэнта Расеі запатрабавала ад расейскіх дзяржаўных СМІ выпускаць меней «ліслівых» матэрыялаў пра новага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на тры неназваныя крыніцы.

Як адзначае агенцтва, у расейскім кіраўніцтве растуць асцярогі, што палітыка Трампа ў дачыненні да Расеі будзе не такой прыязнай, як меркавалася.

Адная з крыніц Bloomberg паведаміла, што ў Крамлі тлумачаць свой наказ зніжэннем цікавасці аўдыторыі да працэсу змены ўлады ў ЗША.

Журналіст Канстанцін Эгерт раней паведаміў, што супрацоўнікам УДТРК паступіў загад звесці да мінімуму асвятленне падзей у ЗША. Эгерт спасылаўся на сваю знаёмую, якая працуе ў дзяржаўным медыяхолдынгу.

Прэс-сакратар Белага дома Шон Спайсэр заявіў 14 лютага, што Дональд Трамп разлічвае на вяртанне Крыму ў склад Украіны. Прэзідэнт ЗША неўзабаве апублікаваў твіт, у якім гаворыцца, што «Расея забрала Крым» падчас кіравання Барака Абамы. «Ці быў Абама занадта мяккім у дачыненні да Расеі?» — задаў пытанне новы прэзідэнт.

Кіраўнік Пентагона Джым Мэціс 16 лютага заявіў, што ЗША не гатовыя да вайсковага супрацоўніцтва з Расеяй. Дзяржсакратар ЗША пасля сустрэчы з міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым сказаў, што амерыканская адміністрацыя будзе супрацоўнічаць з Расеяй, калі гэта будзе выгадна Амерыцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках