27 красавiка 2024, Субота, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты БТ уцяклі ад «дармаедаў» у Гомелі

17
Журналісты БТ уцяклі ад «дармаедаў» у Гомелі

Супрацоўнікаў дзяржпрапаганды прагналі з-пад будынку суду, побач з якім знаходзіцца офіс Гомельскай тэлерадыёкампаніі.

14 лютага тут праходзіў першы суд так званага «дармаеда» супраць падатковай інспекцыі. Гамяльчук Аляксандр Сямёнаў спрабуе давесці незаконнасць збірання падатку, паведамляе «Белсат».

Відэазапіс «разгону» з'явіўся на «Youtube». У ім відаць, што БТ хацела зняць свой сюжэт пра суд Аляксандра Сямёнава, але выбрала такі ракурс, з якога магло здацца, што на суд ніхто не прыйшоў. Характэрна, што падтрымаць гамельчука ў той дзень прыйшлі больш за 50 чалавек. Усе ахвотныя не змаглі трапіць на працэс, бо ў зале суда папросту не было дастаткова месца.

Абураныя паводзінамі дзяржаўных журналістаў людзі параілі ім здымаць з другога боку, а да гэтага - паказаць свае дэкларацыі аб даходах, у выніку чаго здымачная група БТ сышла і схавалася ў будынку.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках