6 траўня 2024, панядзелак, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Маёрава: Вярталася з Маршу з агнём у грудзях

6
Вольга Маёрава: Вярталася з Маршу з агнём у грудзях
ВОЛЬГА МАЁРАВА

Марш абураных беларусаў пераламаў настрой у грамадстве.

Палітычная актывістка Вольга Маёрава назвала ў «Фэйсбуку» чатыры тэзісы на карысць таго, што Марш абураных беларусаў стаў найлепшай акцыяй за апошнія гады.

«А) Упершыню я не паспела павітацца з усімі знаёмымі праз небанальную для нас прычыну - у такім вялізным натоўпе гэта было проста немагчыма. Не буду паўтарацца, як гэта прыемна – пазнаваць людзей на фотаздымках постфактум і ставіць ім лайкі.

Б) Па дарозе да МПЗ мы абмяркоўвалі той факт, што ДАІ настроенае добразычліва. Назад вярталася з апалонікам у адной руцэ, з рондлікам – у іншай, і з агнём у грудзях. І тут лаўлю погляд аднаго з тых аўтаінспектараў. Народ! Гэта найлепшае, што было за апошні час. Ён спачатку нясмела, а потым шырока і вельмі па-добраму мне ўсміхнуўся. Як найлепшы сябар пасля доўгага расстання.

У) У аўтобусе мне прадаўжаў усміхацца народ, а адзін хлопец папрасіў дазволу сфатаграфаваць. Выйшлі на адным прыпынку, папрасіў яшчэ і пастукаць на камеру. Мне – толькі задавальненне. Але, высвятляецца, не толькі мне. Усміхаліся усе навокал!

Г) У тралейбусе падышла жанчына ва ўзросце і сказала, што галасавала за мяне на выбарах. Вельмі засмучалася, што мала людзей прыйшло на Марш (яна прыйшла крыху раней). Калі я ёй сказала, што было некалькі тысяч – памаладзела і заквітнела».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках