6 траўня 2024, панядзелак, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не скасуеце дэкрэт – скасуем мы вас»

23
«Не скасуеце дэкрэт – скасуем мы вас»
ФОТА: SVABODA.ORG

На масавай акцыі ў Гомелі чыноўнікі спалохаліся абараняць Лукашэнку.

У Гомелі падчас мітынгу чыноўнікаў заклікалі выйсці на трыбуну і сказаць хаця б пару слоў у абарону дэкрэта аб падатку на «дармаедаў». Ніводнага смелага не знайшлося.

Тым часам з боку за акцыяй назіраюць кіраўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Захарчук, старшыня гарвыканкама Пётр Кірычэнка і чыноўнікі рангам паніжэй, паведамляе tut.by.

«Не скасуеце дэкрэт – мы скасуем вас. Таму што мы народ, і мы, улада!» - такі лейтматыў выступленняў у Гомелі.

Палітычныя лозунгі ў выступленнях на мітынгу пераважалі. Гамельчукі запатрабавалі скасавання падатку для беспрацоўных і, як і менчукі, маюць намер выйсці на акцыю пратэсту 25 сакавіка - на Дзень волі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках