6 траўня 2024, панядзелак, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абураная гамяльчанка: Бацька ваяваў з фашызмам, а тут зноў прыйшоў фашыст

39
Абураная гамяльчанка: Бацька ваяваў з фашызмам, а тут зноў прыйшоў фашыст

Марш у Гомелі паказаў, што беларусы сапраўды дайшлі да «пункта кіпення».

Карэспандэнт «Белсату» пацікавіўся ў жыхаркі Гомеля, чаму яна сёння выйшла на акцыю пратэсту.

- Раскажыце, чаму вы сёння выйшлі на Марш?

- Як чаму? Дзеці беспрацоўныя, я ў свой час таксама без працы засталася – выкінулі на вуліцу, вымушана дзе папала працаваць, прыбіральшчыцай і кім заўгодна. Зарабіла пенсію такую мінімальную, што цяпер за кватэру аддай – і на жыццё не застаецца.

І дзеці, адзін інстытут скончыў, іншы рабацяга – яны без працы. Яны ўсе «дармаеды». За гэта я іду. За што мой бацька ваяваў з фашызмам? А тут прыходзіць фашыст зноў праз 75 гадоў!

За што мой бацька пад кулямі быў і інвалідам прыйшоў? Каб яго дзеці і ўнукі так жылі?

Мы зарабілі сваё, па 41 годзе адпрацавалі. Надакучыла!

- Як вы лічыце, што павінны зрабіць беларускія ўлады?

- Я гэтых «уладаў» не хачу нават ведаць! Я і тэлевізар не ўключаю. Беларускія каналы не гляджу ніколі: адны толькі іх морды чырвоныя і на сходах спяць.

Нагадаем, што сёння на акцыю пратэсту ў Гомелі выйшлі некалькі тысяч чалавек.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках