6 траўня 2024, панядзелак, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер Максім Філіповіч: 17 лютага Менск даў штуршок усёй краіне

5
Блогер Максім Філіповіч: 17 лютага Менск даў штуршок усёй краіне
МАКСІМ ФІЛІПОВІЧ

Беларусы будуць аб'ядноўвацца, і, урэшце, сістэма, якая не дае нам нармальна жыць будзе зрынутая.

З кожным разам людзей на масавых акцыях пратэсту ў Беларусі будзе ўсё больш і больш.

Пра гэта журналісту «Радыё Свабода» заявіў вядомы блогер з Гомеля Максім Філіповіч, які таксама браў сёння ўдзел у шматтысячнай акцыі пратэсту ў родным горадзе:

- Выключна станоўчыя эмоцыі ад акцыі. Малайцы людзі! Я сапраўды ганаруся беларускім народам. Людзей сёння было блізу трох тысяч. Беларусы перасталі баяцца.

Калі людзям залазіць ужо не двума, трыма рукамі ў кішэні і перашкаджаюць свабодна жыць, яны перастаюць баяцца.

Менск 17 лютага даў вельмі добры штуршок. Многія былі проста ў захапленні, бачачы Менск. І малайцы! І гэта добра. З кожным разам людзей на акцыях будзе ўсё больш і больш. Гэта наша зямля!

Годна не даюць жыць ужо не толькі пэўным групам грамадзян – гаворка ідзе ўжо пра ўвесь беларускі народ.

Я думаю, што людзі будуць усё больш і больш аб'ядноўвацца і сістэма, якая нас прыніжае, якая парушае нашы правы, не дае нам жыць, урэшце будзе зрынутая.

Онлайн-рэпартаж са шматтысячнай акцыяй пратэсту ў Гомелі праводзіў сайт Charter97.org.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках