27 красавiка 2024, Субота, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На прэзідэнцкіх выбарах у Эквадоры лідзіруе Ленін

5
На прэзідэнцкіх выбарах у Эквадоры лідзіруе Ленін
ЛЕНІН МАРЭНА

Але ці пераможа ён у першым туры – вялікае пытанне.

Кандыдат ад «Альянсу ПАІС» Ленін Марэна лідзіруе паводле вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Эквадоры, паведамляе ria.ru са спасылкай на нацыянальную выбарчую раду краіны.

Паводле звестак кіраўніка рады Хуана Пабла Пасо, пасля апрацоўкі 51,8% бюлетэняў Марэна набірае 38,26% галасоў, ягоны найбліжэйшы апанент ад руху «КРЕО-СУМА» Гільерма Ласо — 29,86%.

Для перамогі ў першым туры кандыдат павінен атрымаць альбо больш за 50% галасоў, альбо 40%, але ў гэтым выпадку абагнаць спаборніка на 10%. Другі тур выбараў можа прайсці ў краіне 2 красавіка.

Пры гэтым прыхільнікі Марэна ўжо пачалі святкаваць перамогу свайго кандыдата. Як паведамляе канал Telesur, на адной з цэнтральных плошчаў Кіта праходзіць канцэрт у падтрымку палітыка.

Аналітыкі адзначаюць, што пакуль падлік галасоў у асноўным закрануў вялікія гарады. Па меры апрацоўкі бюлетэняў у сельскай мясцовасці, дзе пазіцыі «Альянсу ПАІС» заўсёды былі мацнейшыя, сітуацыя можа змяніцца на карысць Леніна Марэна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках