28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брытаніі Палата лордаў пачала разглядаць законапраект аб Brexit

1
У Брытаніі Палата лордаў пачала разглядаць законапраект аб Brexit

Палату лордаў папярэдзілі аб магчымым роспуску, калі яе сябры наважаць заблакаваць законапраект.

20 лютага Палата лордаў Вялікабрытаніі пачынае разглядаць законапраект аб выхадзе Злучанага Каралеўства з Еўрапейскага звязу. Пра гэта піша The Guardian (пераклад – gordonua.com).

Выніковае галасаванне па Brexit запланавана на 7 сакавіка. Да гэтага законапраект павінен прайсці тры чытанні, а таксама стадыю абмеркавання.

BBC паведамляла, што Палату лордаў папярэдзілі пра магчымы роспуск, калі яе сябры наважаць заблакаваць законапраект.

Урад Вялікабрытаніі ўнёс на разгляд парламента законапраект пра пачатак афіцыйнай працэдуры выхаду Злучанага Каралеўства з Еўразвязу 26 студзеня. У ім маецца ўсяго два пункты: прэм'ер-міністр краіны можа паведаміць пра выхад з ЕЗ у адпаведнасці з арт. 50 Дамовы аб Еўрапейскім звязе (Лісабонская дамова), а таксама што закон дзейнічае, «нягледзячы на ўсе палажэнні Дамовы аб еўрапейскіх супольнасцях 1972 года або любыя іншыя акты».

8 лютага законапраект у трэцім чытанні падтрымала Палата абшчын – 494 галасы супраць 122.

На рэферэндуме аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрапейскага звязу, які адбыўся 23 чэрвеня 2016 года, 51,9% брытанцаў прагаласавалі за выхад краіны з супольнасці, 48,1% хацелі застацца ў ЕЗ. Большасць жыхароў Шатландыі і Паўночнай Ірландыі прагаласавалі за захаванне сяброўства краіны ў ЕЗ.

Прэм'ер-міністарка Тэрэза Мэй казала, што фармальны працэс выхаду краіны з ЕЗ пачнецца ў 2017 годзе. З ейных слоў, прынятага на рэферэндуме рашэння дастаткова для запуску 50-га артыкула Лісабонскай дамовы, якая вызначае механізм выхаду краіны-сябра з Еўразвязу.

Аднак у лістападзе Вышэйшы суд Лондана пастанавіў, што ўрад Вялікабрытаніі не можа запусціць працэс Brexit без адабрэння парламента. Кабінет міністраў абскардзіў гэтую пастанову. 24 студзеня 2017 года Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю ўрада з перавагай восем суддзяў супраць трох, што стала прычынай унясення законапраекта аб Brexit у парламент.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках