28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сваякі загінулай патрабуюць ад студэнта з бензапілой кампенсацыю $150 тысяч

28
Сваякі загінулай патрабуюць ад студэнта з бензапілой кампенсацыю $150 тысяч
УЛАДЗІСЛАЎ КАЗАКЕВІЧ
ФОТА: «НАША НІВА»/СЯРГЕЙ ГУДЗІЛІН

Суддзя зачытаў сумы пазоваў аб кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды.

Сваякі загінулай жанчыны ў ГЦ «Еўропа» заявілі грамадзянскія пазовы аб кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды, паведамляе «Радыё Свабода».

Суддзя зачытаў сумы пазоваў. Іх агульная сума перавысіла 300 тысяч рублёў.

Дачка загінулай Алены Александронец Алеся заявіла пазоў сумаю 75 тысяч беларускіх рублёў, яе бацька — сумаю 50,832 тысячы (5831,92 — матэрыяльная шкода і 45 тысяч рублёў маральная). Пацярпелая Аксана Вітвер, якая трапіла ў бальніцу, запатрабавала 29,56 тысячы рублёў (568,30 матэрыяльная шкода і 29 тысяч маральная) з улікам 1000 рублёў, якую заплаціў бацька хлопца. Пацярпелая Мар'яна Налівайка запатрабавала 63 тысячы рублёў кампенсацыі, пацярпелая Наталлі Аншар – 44 тысячы рублёў маральнай кампенсацыі.

Таксама Казакевічу выстаўляюць пазоў і ўладальнікі гандлёвага цэнтра за сапсаваныя дзверы.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках