28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: На гэтым тыдні чакаецца няўстойлівае надвор'е

1
Сіноптыкі: На гэтым тыдні чакаецца няўстойлівае надвор'е
Фота: bymedia

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца няўстойлівае ветранае з ападкамі надвор'е.

Тэмпературны фон будзе ўтрымлівацца вышэй за кліматычную норму і цалкам адпавядаць сакавіцкім значэнням, распавяла tut.by намесніца начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі Святлана Рыбакова.

У аўторак, 21 лютага, пад уплывам актыўных атмасферных франтоў атлантычнага цыклону, які будзе перамяшчацца на поўначы Еўропы, у многіх раёнах нашай краіны пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, больш інтэнсіўныя ападкі чакаюцца ўначы па Віцебскай вобласці. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень на паўднёвым захадзе рэспублікі чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -1… +4°С, максімальная ўдзень +2… +8°С.

У сераду, 22 лютага, на тэрыторыю нашай краіны пачне паступаць паветраная маса са Скандынавіі, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, удзень на захадзе з пераходам у дождж), слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Удзень на захадзе краіны захаваецца парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -4… +2°С, у Віцебскай вобласці пры праясненнях паветра астудзіцца да -6°С; максімальная ўдзень -2… +4°С, на паўднёвым захадзе да +6°С.

У чацвер, 23 лютага, чарговая сістэма франтальных раздзелаў выкліча ў многіх раёнах краіны ападкі (дождж, мокры снег), уначы і раніцай слабы галалёд. На большай частцы тэрыторыі краіны зноў чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе ад -4°С на паўночным усходзе да +4°С на паўднёвым захадзе краіны, максімальная ўдзень 0… +6°С.

У пятніцу, 24 лютага, захаваецца няўстойлівае цёплае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаецца слабы туман, галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -3… +4°С, максімальная тэмпература ўдзень +1… +7°С, на поўдні краіны яна павысіцца да +8… +10°С.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках