28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафсаюз РЭП дапамагае вярнуць працаўніцы $1000

Прафсаюз РЭП дапамагае вярнуць працаўніцы $1000

З буйной менскай фірмы праз суд патрабуюць выплаты запазычанасці ў заробку.

Інтарэсы былой работніцы ТАА «Салвенда» абараняе прававы інспектар прафсаюза РЭП Юры Белякоў, паведамляе praca-by.info.

У канцы 2016 года суд Фрунзенскага раёна вынес пастанову паводле пазову Кацярыны Ладуцькі да ТАА «Салвенда» «Аб спагнанні заробку, канчатковага разліку і сярэдняга заробку за затрымку канчатковага разліку». Фірма займаецца праектаваннем у сферы будаўніцтва.

Былая работніца патрабавала з наймальніка больш за 2 тысяч рублёў, якія ёй, з ейных слоў, запазычылі за паўгода. Аднак суддзя Таццяна Залуцкая пастанавіла спагнаць з ТАА «Салвенда» толькі «здзеклівыя» 1,5 рубля, распавёў Юры Белякоў.

– Такое бывае не часта, калі на пастанову суду пададзеныя дзве касацыйныя скаргі: і істцом і адказчыкам, а таксама прынесены касацыйны пратэст пракурора. Наймальнік не задаволены тым, што яго ўсё ж прызналі вінаватым і яму трэба будзе выплаціць дзяржаўную мыту. Ну а мы не можам пагадзіцца з пастановай суда з некалькіх прычын, – паведаміў прававы інспектар прафсаюза РЭП.

Ён адзначае, што пазоў Кацярыны Ладуцькі да ТАА «Салвенда» не адзіны з боку былых работнікаў – у судзе разбіралася некалькі такіх пазоваў. Вось што напісаў адзін з былых работнікаў у сетцы: «Заробак плацяць у канвертах. Першы плацяць, потым прытрымліваюць і аддаюць часткова часткамі (і гэта не апіска). Будзеце за два заробкі працаваць паўгода. Астатняе ўсё роўна ўтрымаюць пад выглядам штрафу... за ўсё: што мала кліентаў падмануў, што дырэктар або ягоная бухгалтарка ў дрэнным настроі, за тое, што па тэлефоне размаўляў у калідоры з жонкай... Карацей, дрэнна і паскудна. Ідзіце, калі хочаце папрацаваць на «дзядзьку», каб яму лепш жылося».

Юрый Белякоў выказаў падазрэнне, што разліковыя лісткі і іншыя фінансавыя дакументы, пададзеныя ў судзе адказчыкам, былі сфальсіфікаваныя. Ён мяркуе, што ёсць падставы для распачынання крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 395 КК (фальсыфікацыя довадаў).

Адпаведная заява была пададзена ў Следчы камітэт. Юрый Белякоў спадзяецца, што 27 лютага Менскі гарадскі Суд верне справу назад, і тады будзе пастаўлена канчатковая кропка на карысць Кацярыны Ладуцькі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках