27 красавiка 2024, Субота, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін застыў у разгубленасці

12
Пуцін застыў у разгубленасці

Чаму гаспадар Крамля абмяжуецца дробнымі і сярэднімі паскудствамі.

Сто крокаў назад або рэзкі разварот Трампа ў сваіх меркаваннях пра Пуціна і ягоную палітыку спарадзіў цэлую серыю заяў з боку і ЗША, і Расеі. Адстаўкай дарадцы ў пытаннях бяспекі Фліна Трамп не абмежаваўся, ён раптам заявіў аб неабходнасці вярнуць анэксаваны Расеяй Крым Украіне. Новаму прэзідэнту ЗША нават давялося абвінаваціць Абаму ў празмернай мяккасці: бо менавіта ён дапусціў анэксію Крыма. Крамлю ў такой сітуацыі разлічваць на ласку з боку Штатаў не даводзіцца. Аднак Пуцін падчас выступу на калегіі ФСБ заявіў, што эскалацыя канфлікту на Данбасе – гэта ініцыятыва ўкраінскага ўрада. Абвінаваціўшы Украіну ў намеры сарваць Менскія пагадненні, ён таксама заявіў, што Кіеў рыхтуецца да дыверсійна-тэрарыстычнай працы, у тым ліку і ў Расеі.

Што стаіць за заявамі Пуціна і ці варта баяцца абвастрэння на Данбасе, «Апострафу» распавядае расейскі палітолаг Андрэй Піянткоўскі.

Другая частка заявы Пуціна, якая змяшчае абвінавачванне Кіева ў падрыхтоўцы дыверсій з'яўляецца больш важнай. Бо нараканне на тое, што Украіна не выконвае Менскія пагадненні, можна было б уважаць за досыць руцінную падрыхтоўку да найбліжэйшай сустрэчы ў «нармандскім фармаце». Але насцярожвае, што заява была зробленая на пасяджэнні калегіі ФСБ. І ўпершыню прагучала абвінавачванне Украіны ў падрыхтоўцы дыверсійнай дзейнасці. Гэта нагадвае істэрыку і правакацыю, якая адбылася ў верасні 2016 года, з «украінскімі дыверсантамі ў Крыме», за чым пайшлі нейкія неімаверныя манеўры расейскіх узброеных сіл, нябачаныя з 1945 года. Калі ваенны злачынец Пуцін кажа аб падрыхтоўцы дыверсій у Расеі, не выключана, што ў якой-небудзь Разані зноў у склепе дома закладзеная выбухоўка.

Варта звярнуць увагу, што такая яўна правакацыйная заява Пуціна прагучала ў тыя дні, калі Масква знаходзіцца ў стане поўнай разгубленасці пасля правалу стаўкі на Трампа. Крамлёўская агентура правалілася, чалавека, найбольш блізкага да Крамля, Трамп выгнаў.

Трамп вымушаны, ратуючы сваё прэзідэнцтва, займаць больш антыпуцінскую пазіцыю і зняпраўджваць абвінавачванні ў сувязях з Расеяй. Масква ў апошнія дні адказала жэстамі раздражнення па ўсім перыметры – гэта і размяшчэнне крылатых ракет, якое супярэчыць пагадненню аб забароне ракет сярэдняй далёкасці, гэта і адноўленыя аблёты амерыканскага эсмінца ў Чорным моры, якія спыніліся з выбраннем Трампа, і больш актыўная шпіёнская дзейнасць ля берагоў ЗША.

Нельга выключаць, што і на ўкраінскім кірунку Масква можа рыхтаваць нейкую ваенную правакацыю ў якасці псіхалагічнай рэакцыі на правал сваёй аперацыі з Трампам.

Такія паводзіны дэманструюць разгубленасць і адсутнасць у Крамля стратэгіі – гэта рэфлекторная, нервовая рэакцыя праз правал і саступкі партыі вайны ў РФ, якая намагае на эскалацыі канфлікту. Гэтая партыя вайны квітнее цяпер перш за ўсё на тэлевізіі. Апошнія тры дні вар'яцкія тэлешоў занятыя выключна распальваннем нянавісці да Украіны. І таму на Данбасе можна чакаць ваеннай правакацыі. Але, зноў жа, падкрэслю, што правакацыі правакацыямі, і жаданне зрабіць штосьці непрыемнае не толькі Украіне, але і Захаду – таксама ёсць, але ўсё ж, як кажуць, Пуцін – вар'ят, але ж мыла не есць. Маёрам Прылепіным, з заклікам пайсці на Кіеў і акупаваць усю Украіну, ён наўрад ці стане. Асабліва цяпер, калі Трамп вымушаны дэманстраваць антыпуцінскія рухі і нават папракаць Абаму ў мяккасці з Расеяй, калі быў анэксаваны Крым. Пуцін разумее, што сур'ёзная ваенная эскалацыя – спроба ўзяць Марыупаль, напрыклад, - выкліча вельмі жорсткую рэакцыю. Таму, думаю, Пуцін абмяжуецца паскудствамі дробнага і сярэдняга маштабу. І на гэтым ягоная душа, якую ў свой час нейкім чынам разгледзеў прэзідэнт Буш, на некаторы час супакоіцца.

Пры сённяшнім настроі Кангрэсу, якое вымушаны будзе ўлічваць Трамп, гаворка можа ісці толькі аб узмацненні жорсткасці санкцый і продажы Украіне смяротнай зброі. Тым больш, у выпадку ваеннай правакацыі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках