28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Канадзе ў корпусе адпраўленага ва ўтыль тэлевізара знайшлі $100 тысяч

7
У Канадзе ў корпусе адпраўленага ва ўтыль тэлевізара знайшлі $100 тысяч

Больш за $100 тысяч гатоўкай было знойдзена ў старым тэлевізары, які адправілі на завод для перапрацоўкі адкідаў у канадскай правінцыі Антарыё.

Унутры тэлевізара супрацоўнікі завода выявілі скрынку з пачкамі купюр па $50. Работнік фабрыкі, які знайшоў грошы, адразу паведаміў кіраўніцтву, і скрынку гатоўкі перадалі паліцыі, паведамляе СNN.

Акрамя грошай у скрынцы былі знойдзеныя дакументы, якія дапамаглі знайсці 68-гадовага ўладальніка тэлевізара. Той прызнаўся, што яшчэ 30 гадоў таму аддаў тэлевізар сябру, забыўшыся, што зладзіў у ім схованку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках