27 красавiка 2024, Субота, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Падляшшы адзначылі Дзень роднай мовы беларускай дыктоўкай

На Падляшшы адзначылі Дзень роднай мовы беларускай дыктоўкай

Свае веды па беларускай мове правяралі не толькі вучні, але і беларускія грамадскія дзеячы і журналісты з Падляшша.

Традыцыяй Непублічнай школы імя святых Кірыла і Мяфодзія стала дыктоўка, якую пішуць менавіта 21 лютага. Сёлета свае веды па беларускай мове правяралі не толькі вучні, але і беларускія грамадскія дзеячы і журналісты з Падляшша. Пасля дыктоўкі як першыя, так і другія былі задаволеныя, паведамляе «Радыё Рацыя».

Калабухаў Юрый, Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве:

– Беларускую мову ведаю добра яшчэ з дзяцінства. Мая маці – настаўніца беларускай мовы, таму не хвалююся.

– Усё ж такі вельмі даўно не пісаў дыктоўкі, - адзначае журналicт Міхась Сцепанюк.

– Насамрэч – гэта была вельмі класная забава для ўсіх. Напэўна элемента спаборніцтва тут не было, - кажа яшчэ адзiн журналiст Зміцер Косцін.

– Дыктоўка ўжо ўпісалася ў наш школьны каляндар, таму дзеткі яшчэ з верасня ведаюць, што будуць пісаць беларускую дыктоўку, - каментуе настаўніца беларускай мовы Ёанна Марко.

– Дзень роднай мовы нагадвае, каб мы шанавалі сваю мову кожны дзень. Мова – гэта наша духоўнасць, - адзначе Яўген Вапа, старшыня ўправы Беларускага «Радыё Рацыя».

Дыктоўка была адным з пунктаў праграмы святкавання Дня роднай мовы ў Беластоку. Апроч таго ўдзельнікаў чакала мастацкая частка, падрыхтаваная вучнямі Непублічнай школы імя святых Кірыла і Мяфодзія і школы ў Нарве. Пра вынікі дыктоўкі даведаемся на наступным тыдні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках