27 красавiка 2024, Субота, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дармаеды» паралізуюць судовую сістэму

157
«Дармаеды» паралізуюць судовую сістэму

Масавы байкот незаконнага падатку паставіў уладу ў тупік.

Тэрмін выплаты збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў згодна з дэкрэтам №3 скончыўся 20 лютага. Чаканні ўладаў моцна адрозніваюцца ад атрыманага выніку. Грошай паступіла значна менш, чым планавалі. Аднак самае цікавае, што цяпер будзе далей, піша intex-press.by.

Як паказвае статыстыка, суды (калі справы «дармаедаў» будуць разглядаць там) чакае гарачая пара.

Вось звесткі, прыведзеныя каналам «Беларусь 4. Брэст» аб жыхарах Берасцейскай вобласці.

70 тысячам чалавек былі накіраваныя паведамленні аб неабходнасці паўдзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.

14 тысяч чалавек давялі, што яны не «дармаеды».

5500 тысяч чалавек заплацілі збор.

800 чалавек звярнуліся ў мясцовыя органы ўлады з просьбай вызваліць іх ад выплаты збору.

Простыя падлікі паказваюць, што амаль 50 тысяч чалавек, гэта значыць, блізу 70% ад тых, каму адправілі «лісты шчасця», іх праігнаравалі. Само па сабе такое непаслушэнства - незвычайнае для беларусаў.

І яно напэўна паставіць у тупік улады. Таму што, каб пакараць сабатажнікаў, толькі ў Берасцейскай вобласці неабходна цягам цэлага года кожны дзень разглядаць блізу 130 спраў!

Напісаць каментар 157

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках