28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Арлоў прадставіў «Айчыну» ў родным Полацку

4
Уладзімір Арлоў прадставіў «Айчыну» ў родным Полацку

На прэзентацыю новай кнігі прыйшло больш за сотню чалавек.

Першая прэзентацыя кнігі Паўла Татарнікава і Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касьцюшкі» за межамі Менска адбылася ў Полацку, перадае «Радыё Рацыя».

У ёй узяў удзел адзін з аўтараў – Уладзімір Арлоў, для якога Полацак родны горад. Мерапрыемства праходзіла ў рэстарацыі «Раздол». Яго арганізатарамі выступілі інфармацыйна-культурніцкі цэнтр «ІніцыАрт», полацкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы і адукацыйны праект «Жывая мова».

Сустрэча з Уладзімірам Арловым – як раз і з’яўлялася першым паседжаннем «Жывой мовы». Гэтыя адукацыйныя курсы толькі сёлета ў лютым заснавалі ў Полацку. На прэзентацыю прыйшло больш ста чалавек, на такую колькасць наведнікаў не разлічвалі арганізатары, бо памяшканне, дзе ладзілася сустрэча, невялікае, большасці палачанам, які прайшлі пабачыць і паслухаць Арлова, прыйшлося рабіць гэта стоя.

Уладзімір Арлоў падрабязна распавёў, як вялася праца над кнігай. Асабліва адзначыў малюнкі Паўла Татарнікава, якімі аздоблена выданне. Падзяліся Арлоў і ўспамінамі пра нядаўнія аўтограф-сесіі, якія прайшлі ў Менску, калі па некалькі гадзінаў запар аўтары падпісвалі кнігі ўсім ахвочым. А іх было сталі, што ствараліся вялікія чэргі. За адну такую аўтограф-сесія аўтары падпісвалі каля 300 кніг. У другой палове сустрэчы Уладзіміра Арлоў адказваў на пытанні. І завершалася спатканне полацкай аўтограф-сесіяй.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках