28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шайгу паабяцаў пабудаваць у Падмаскоўі макет Рэйхстага

51
Шайгу паабяцаў пабудаваць у Падмаскоўі макет Рэйхстага
СЯРГЕЙ ШАЙГУ

Копія будзе ўзведзена ў парку «Патрыёт».

Міністэрства абароны Расеі будуе ў парку «Патрыёт» у падмаскоўнай Кубінцы макет Рэйхстага, які будзе выкарыстоўвацца для трэніроўкі моладзі, паведамляе BBC.

- «У парку «Патрыёт» будуем Рэйхстаг. Не ў поўным выглядзе, але для таго, каб нашы юныя армейцы маглі штурмаваць не што папала, а канкрэтнае месца», - заявіў кіраўнік міністэрства абароны Сяргей Шайгу падчас выступу ў Дзярждуме.

Таксама міністр расказаў, што ў парку пабудуюць «поўнаразмерную партызанскую вёску», дзе будуць размешчаны кароўнік, свінарнік, кухня, «зямлянка зампаліта» і «клас падрыхтоўкі падрыўнікоў». Са слоў Шайгу, у парку таксама ствараюць цэлую «лінію фронту» з акопамі і бліндажамі.

Адказваючы на пытанне дэпутатаў, міністр выступіў супраць абавязковых урокаў пачатковай падрыхтоўкі. «Калі гаварыцца пра пачатковую вайсковую падрыхтоўку, то, напэўна, яна павінна быць факультатыўнай больш. Мы не павінны мілітарызаваць краіну бясконца», - сказаў ён.

У канцы кастрычніка 2015 года ў Расеі быў зарэгістраваны моладзевы рух «Юнармія». Арганізацыя створана на ініцыятыву міністра абароны на аснове «Руху юных патрыётаў».

У верасні 2016 года Шайгу заяўляў, што «Юнармія» не ставіць перад сабой мэты мілітарызаваць моладзь. «Кажуць, што мы займаемся мілітарызацыяй краіны, каб у нас там усе хадзілі шыхтамі. Гэта, вядома, далёка не так», - сказаў ён тады.

Тым не менш ведамству не падабаецца, што «робяць у асобных суб'ектах з маладымі людзьмі і тое, што паказваюць на экранах тэлевізараў», - дадаў Шайгу, не ўдакладніўшы, што канкрэтна мае на ўвазе.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках