28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўнікі: Мы ўжо гатовыя самі выходзіць на Плошчу

37
Настаўнікі: Мы ўжо гатовыя самі выходзіць на Плошчу

Педагогі абураныя тым, што ўлады ўзвалілі на іх новыя абавязкі.

20 лютага па школах быў разасланы загад Аддзела спорту і турызму Менскага райвыканкама. Змест яго наступны:

«Цяпер настаўнікі павінны штотыдзень паведамляць аб навучанні або працаўладкаванні непаўналетніх, якія пражываюць на замацаванай за настаўнікам тэрыторыі (сярод педагагічных работнікаў гэты працэс называецца «Всеобуч»).

Паўстае некалькі пытанняў: наколькі гэты загад адпавядае апошнім паведамленням аб вызваленні настаўнікаў ад непатрэбнай працы? А таксама, выклікае абурэнне, што гэтай працай напраўду павінны займацца органы мясцовай выканаўчай улады, у той час як яе ўзвалілі на настаўнікаў, прычым бязвыплатна. Калі загад не будзе скасаваны, настаўнікам застанецца яшчэ менш часу на выкананне сваіх наўпроставых абавязкаў, а таксама яны будуць фактычна адарваныя ад сваіх сем'яў. Настаўнікі кажуць, што гэта можа быць апошняй кропляй, пасля чаго яны пачнуць выходзіць на Плошчу для абароны сваіх правоў, - напісала чытачка Charter97.org.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках