28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда: Малыя і сярэднія фірмы забяспечваюць 50% УБП Польшчы

6
Анджэй Дуда: Малыя і сярэднія фірмы забяспечваюць 50% УБП Польшчы
АНДЖЭЙ ДУДА

Прэзідэнт Польшчы таксама адзначыў, што 70% палякаў працаўладкаваныя ў малых і сярэдніх фірмах.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў падваршаўскай мясцовасці Рашыне падпісаў новую рэдакцыю закона аб Свабодзе прадпрымальніцкай дзейнасці. Падчас цырымоніі падпісання закона прэзідэнт Польшчы сказаў, што змены ў яго ўнесеныя з ініцыятывы саміх прадпрымальнікаў, якія скардзіліся на няроўнае стаўленне ў параўнанні з вялікімі карпарацыямі, перадае «Радыё Польшча».

Анджэй Дуда растлумачыў, што змены ў законе маюць стаць падтрымкай для малых фірмаў, якія не здатныя аплачваць паслугі юрыста. У выніку кожны новы закон мае змяшчаць ацэнку таго, якія наступствы пацягне ён за сабой для мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў: «Я загадваю: у выпадку кожнай прапанаванай юрыдычнай пастановы, якая можа паўплываць на сфэру правоў і абавязкаў, звязаных з маёмасцю прадпрымальнікаў або можа паўплываць на правы і абавязкі прадпрымальнікаў у дачыненні да публічнай адміністрацыі, праводзіць ацэнку наступстваў, якія гэты закон можа выклікаць для мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў».

Прэзідэнт Польшчы падкрэсліў вялікае значэнне малых і сярэдніх фірмаў для польскай эканомікі: «Гэта не толькі цвёрдая большасць усіх прадпрыемстваў, якія функцыянуюць у Польшчы, гэта 50% УБП, якія забяспечваюць малыя фірмы штогод. Гэта таксама 70% нашых грамадзян, якія працуюць на мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемствах, гэта ўрэшце сродкі для ўтрыманне польскіх сем'яў».

Падпісаны прэзідэнтам Польшчы абноўлены закон аб Свабодзе прадпрымальніцкай дзейнасці ўвойдзе ў дзеянне праз два тыдні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках