28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шанцы Макрона перамагчы Ле Пэн на выбарах у Францыі павялічыліся

Шанцы Макрона перамагчы Ле Пэн на выбарах у Францыі павялічыліся
ФОТА: AFP

Кандыдата ў прэзідэнты Францыі ад руху «Наперад!» Эмануэля Макрона падтрымаў вядучы цэнтрысцкі палітык краіны Франсуа Байру.

Вядучы палітык цэнтрысцкай Францыі Франсуа Байру на прэс-канферэнцыі заявіў пра тое, што падтрымае на прэзідэнцкіх выбарах кандыдата ліберальнага руху «Наперад!» Эмануэля Макрона. Аб гэтым паведамляе liga.net са спасылкай на L'Express.

Паводле апошняга апытання Ifop ад 17-21 лютага 2017 года Байру карыстаўся падтрымкай 5,5% выбарцаў. Ягоная падтрымка можа ўзмацніць пазіцыі Макрона на выбарах, рэйтынг якога складае 19%, у барацьбе з кандыдатам Рэспубліканцаў Франсуа Фіёнам, які мае аналагічны рэйтынг, і з Марын Ле Пэн, якая можа заручыцца падтрымкай 26% выбарцаў.

Падчас выступу Байру заявіў, што пракрамлёўскі Нацыянальны фронт мае на гэтых выбарах «асноўную і непасрэдную небяспеку». «Падчас аднаго тура галасавання, мы можам выбраць крах Францыі і раскіданне, магчыма канчатковае, Еўропы», - папярэдзіў французаў Байру.

Лідар французскіх цэнтрыстаў таксама назваў небяспечнай праграму кандыдата ад Рэспубліканцаў Франсуа Фіёна. Байру паведаміў, што правядзе сустрэчу для ўзгаднення праграмы з Макронам найбліжэйшыя гадзіны.

«Народ, які больш не верыць у сваё грамадскае жыццё, гэта народ у небяспецы. У гэтай надзвычайнай сітуацыі, патрэбны надзвычайны адказ. Я наважыў прапанаваць Эмануэлю Макрону альянс, каб даць Францыі сапраўдную альтэрнатыву. Я заўсёды на баку альянсаў, калі краіна знаходзіцца ў небяспецы», - дадаў Байру ў Twitter.

Франсуа Байру заняў трэцяе месца на прэзідэнцкіх выбарах у Францыі ў 2007 годзе з 18,57%, а ў 2012 годзе прыйшоў пятым з 9,13%. Тады ён заклікаў галасаваць за Франсуа Аланда і супраць Нікаля Сарказі, з якім даўно не ладзіў. Падтрымка Байру спрыяла перамозе Аланда.

14 лютага кіраўнік палітычнага руху Макрона «Наперад» Рышар Фэран заявіў, што з боку расейскіх хакераў было праведзена сотні кібератак на інтэрнэт-рэсурсы руху кандыдата ў прэзідэнты Францыі Эмануэля Макрона.

19 лютага кіраўнік Міністэрства замежных спраў Францыі Жан-Марк Эро раскрытыкаваў сітуацыю з расейскімі кібератакі супраць кандыдата ў прэзідэнты краіны Эмануэля Макрона.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках