28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аснову лагатыпу да 750-годдзя Магілёва легла традыцыйная беларуская вышыўка

1
У аснову лагатыпу да 750-годдзя Магілёва легла традыцыйная беларуская вышыўка

Галоўная дамінанта лагатыпу - сімвал самакіравання - гарадская Ратуша.

Магілёўскі гарвыканкам зацвердзіў лагатып святкавання 750-годдзя Магілёва, у яго аснову легла традыцыйная беларуская вышыўка, піша БелТА.

На адкрыты гарадскі конкурс на найлепшы лагатып да святкавання юбілейнай даты паступіла 70 творчых работ. У многіх была выкарыстаная сімволіка горада, у тым ліку знакавыя аб'екты, скульптуры львоў, нацыянальны арнамент. У выніку была прынятая пастанова паказаць у лагатыпе, выкарыстоўваючы стыль вышыўкі крыжыкам (на белым фоне чырвоным), гісторыю і сучасны горад з дапамогай знакавых вядомых аб'ектаў. Над канчатковым варыянтам галоўнага сімвала юбілею працавала ўжо вялікая творчая група, у выніку створаны вядомы лагатып, які атрымаў аднагалоснае ўхваленне.

Галоўная дамінанта лагатыпу - сімвал самакіравання - гарадская Ратуша. Злева ад яе - Свята-Нікольскі сабор (уключаны ЮНЕСКА ў рэестр найбольш каштоўных збудаванняў Еўропы ў стылі барока) і мемарыяльны комплекс Буйніцкае поле. Справа - помнік архітэктуры ў стылі мадэрн былы будынак пазямельна-сялянскага банка (цяпер Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. Масленікава) і - як сімвал сучаснасці і паўнаты жыцця - гмах. Вянчаюць з абодвух бакоў лагатып мініяцюрныя львы як сімвалы легенд аб паходжанні Магілёва і напамін пра тое, што Магілёў прэтэндаваў стаць сталіцай Беларусі, а таксама канкураваў у багацці і прыгажосці з многімі сталіцамі еўрапейскіх дзяржаў. Унізе лагатыпа як падкрэслівае лінія - вышыўка, запазычаная з аўтэнтычнага магілёўскага ручніка. Яна сімвалізуе ўрадлівасць зямлі і жыццё, а ў самым яе цэнтры надпіс «Магілёў - 750».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках