11 траўня 2024, Субота, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раўкоў: Сцягванне войскаў да мяжы Беларусі – унутраная справа РФ

52
Раўкоў: Сцягванне войскаў да мяжы Беларусі – унутраная справа РФ

Міністр абароны працягвае ігнараваць агрэсіўныя дзеянні ўсходняга суседа.

Андрэй Раўкоў выказаўся з нагоды магчымай акупацыі Беларусі расейскімі войскамі. Што перадыслакацыя велізарнай колькасці вайсковай тэхнікі ў нашу краіну для ўдзелу ў вучэннях «Захад-2017» не нясе пагрозы. У інтэрв'ю газеце СБ міністр абароны адказаў на гэтыя заявы.

Міністр падкрэсліў, што пагрозы суверэнітэту Беларусі «Захад-2017» «не нясе па вызначэнні». Абсалютна ўсё, у тым ліку і колькасць вайскоўцаў і вайсковай тэхнікі з Расеі, узгадняецца з беларускім бокам. «Усе перамяшчэнні войскаў таксама кантралююцца намі», — сказаў Раўкоў. Ён адзначыў, што вучэнні не нясуць пагрозы і для заходніх краін, бо маюць абарончы характар.

Не насцярожвае Раўкова і перадыслакацыя расейскіх вайсковых частак да мяжы з Беларуссю. Ён кажа, што гэта «ўнутраная справа расейцаў».

Нагадаем, што раней Беларускі Нацыянальны Камітэт прапанаваў праграму ўмацавання абараназдольнасці краіны, на што Раўкоў адказаў у грубай форме.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках