7 траўня 2024, aўторак, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргея Мураўёва вызвалілі ў залі суда

6
Сяргея Мураўёва вызвалілі ў залі суда
СЯРГЕЙ МУРАЎЁЎ
ФОТА: TUT.BY

Брата экс-ўладальніка «Мотавелы» прысудзілі да абмежавання волі з канфіскацыяй маёмасці.

Сяргея Мураўёва, брата нядаўна асуджанага на 11 гадоў бізнэсоўца Аляксандра Мураўёва, асудзілі на абмежаванне волі на тэрмін 2 гады і 6 месяцаў без накіравання ў выпраўленчую ўстанову. Яго вызвалілі з-пад варты ў залі суда. Пра гэта tut.by паведаміла памочніца старшыні Менскага гарадскога суда Анастасія Шыльвян.

Суд прызнаў Сяргея Мураўёва вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў паводле ч. 2 арт. 243. Яго прысудзілі да абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову на тэрмін 2 гады і 6 месяцаў з канфіскацыяй маёмасці. Ён таксама пазбаўлены права займаць арганізацыйна-распарадчыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады на працягу пяці гадоў. Сяргей Мураўёў быў вызвалены з-пад варты ў залі суда.

Нагадаем, суд Фрунзенскага раёна Менска пачаў разглядаць справу Сяргея Мураўёва 9 лютага. Яго абвінавачвалі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў паводле ч. 2 арт. 243 КК РБ.

СП ЗАТ «РасінтэхГруп», якое ўзначальваў Сяргей Мураўёў, складала ўгоды праз аўстрыйскую фірму-пасярэдніка ATEC Trading, падкантрольную Аляксандру Мураўёву. Гэта дазваляла прыніжаць базу падатку на прыбытак і пацягнула шкоду не менш чым на 649 тысяч дэнамінаваных рублёў (340,6 тысячы даляраў).

Абвінавачаны цалкам прызнаў віну. У судзе ён распавёў, што разумеў, што цана пастаўкі ў Беларусь праз пасярэдніцтва ATEC завышалася, але праз заканадаўчыя абмежаванні на знешнеэканамічную дзейнасць працаваць праз аўстрыйскую кампанію было зручней.

ATEC Trading была пасярэднікам падчас працы з кітайскімі, нямецкімі і галандскімі пастаўшчыкамі. Гэтыя ўгоды займалі блізу 20% у дзейнасці «РасінтэхГруп», да астатніх 80% прэтэнзій не было.

Сяргей Мураўёў быў затрыманы 1 чэрвеня 2015 года і з тых часоў знаходзіўся ў СІЗА. Ён прызнаў віну і кампенсаваў шкоду (650 тысяч рублёў новымі), спадзеючыся выйсці на волю паводле артыкула 88-1 КК. Аднак паводле закона да сумы шкоды прымяняецца павышаючы каэфіцыент, і для Мураўёва ён склаў 2. Знайсці яшчэ 650 тысяч, каб выплаціць шкоду ў падвойнай суме, абвінавачанаму і ягонай сям'і не ўдалося.

Сяргей Мураўёў падаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, але атрымаў адмову.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках