26 красавiка 2024, Пятніца, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былому ўладальніку «Мотавела» прысудзілі 11 гадоў калоніі

31
Былому ўладальніку «Мотавела» прысудзілі 11 гадоў калоніі
АЛЯКСАНДР МУРАЎЁЎ
ФОТА: TUT.BY

У Аляксандра Мураўёва будзе канфіскаваная маёмасць.

У Фрунзенскім судзе Менска абвясцілі прысуд бізнэсоўцу, былому ўладальніку «Мотавела» і прадстаўніку аўстрыйскага інвестара ў менскі завод кампаніі ATEC Investment Аляксандру Мураўёву, паведамляе «Радыё Свабода».

Мураўёў быў прызнаны вінаватым у шэрагу злачынстваў, у тым ліку ў нявыплаце падаткаў і махлярстве, і прысуджаны да 11 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці.

Бізнэсовец сваёй віны не прызнаў, а ў апошнім слове, якое доўжылася больш за 8 гадзін, распавёў пра збіванне падчас следства, пагрозы, прымус «плаціць грошы» і спробы забраць у яго маёмасць.

Разам з Мураўёвым атрымалі прысуды былы гендырэктар «Мотавела» Казімір Мароз (5 гадоў абмежавання волі з канфіскацыяй маёмасці) і ягоная намесніца Таццяна Лукавец (1 год абмежавання волі, так званай «хатняй хіміі»). На працэсе стала вядома, што за Казіміра Мароза заступіўся былы начальнік Менска Мікалай Ладуцька, які цяпер кіруе заводам "Мотавела".

Між тым 26 студзеня ў эканамічным судзе Менска пачаўся разгляд пазову аўстрыйскай кампаніі ATEC Investment аб прызнанні несапраўдным прызначэнне Мікалая Ладуцькі дырэктарам «Мотавела». Пра незаконнасць сходу акцыянераў «Мотавела», у выніку якога Мікалай Ладуцька стаў дырэктарам прадпрыемства, казаў у судзе і Аляксандр Мураўёў.

Нагадаем, суд над Мураўёвым і былымі топ-мэнэджарамі «Мотавела» пачаўся 21 кастрычніка. У іх крымінальнай справе было пяць эпізодаў.

Першы і галоўны датычыўся акцый ААТ «Мотавела». У 2007 годзе іх у дзяржавы набыла аўстрыйская фірма ATEC Holding, якой кіраваў Мураўёў. Інвестар абавязаўся за 5 гадоў укласці ў прадпрыемства не менш за 20 млн даляраў, з іх не менш за 12 млн павінны былі пайсці на куплю абсталявання. Грошы паступілі, але на станкі «Мотавела» абумоўленую суму не выдаткавала. Абвінавачванне намагае: што інвестар не выканаў абавязанні, увёў дзяржаўныя органы ў зман, у выніку Мураўёў незаконна завалодаў акцыямі «Мотавела» на 97,7 мільёна рублёў.

Таксама бізнэсоўцу ставілі ў віну ўхіленне ад выплаты падаткаў. Паводле абвінавачання, ён стварыў фірму ATEC Trading, якая стала пасярэднікам ва ўгодах «Мотавела» з пастаўшчыкамі і такім чынам гэта дазваляла сыходзіць ад падаткаў. Шкода ацэненая ў 69,6 тысячы рублёў. Акрамя таго, бізнэсмэна абвінавачвалі ў тым, што такім жа чынам ён дапамагаў ухіляцца ад падаткаў свайму брату Сяргею Мураўёву, дырэктару СП ЗАТ «РасінтэхГруп».

Паводе двух іншых эпізодаў справы абвінавачвалі не толькі Мураўёва, але таксама Мароза і Лукавец. Гаворка ідзе пра дзве дамовы.

Першая, ад 2013 года, прадугледжвала пастаўку 4 млн шкляных слоікаў на «Мотавела» ад «МВЗ Спецаўта» — фірмы, таксама якая ўваходзіла ў структуру ATEC. «Мотавела» пералічыла «Спецаўта» 332 тысячы рублёў, але тавар не атрымала. Дамову склала Лукавец, падпісаў яе Мароз, а Мураўёву абвінавачванне прыпісала арганізацыю фіктыўнай угоды.

Другую дамову ААТ «Мотавела» заключыла ў 2014 годзе з ІП Мікалайчанка, якая займала пасаду намесніцы дырэктара эканомікі і фінансаў. Паводле версіі следства, Мікалайчанка як ІП выконвала тую ж працу, якую павінна была рабіць як наёмны работнік «Мотавела». Праз гэта прадпрыемства панесла шкоду на 82,8 тысячы рублёў. Гэту дамову таксама падпісаў Мароз, а складзена яна была, як сцвярджала абвінавачванне, на даручэнне Мураўёва.

Мураўёў і Мароз не прызналі сваю віну, Лукавец прызнала цалкам.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках