27 красавiка 2024, Субота, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў: Рэжым паступова здае пазіцыі

10
Уладзімір Някляеў: Рэжым паступова здае пазіцыі
Уладзімір Някляеў

Сітуацыя ў Беларусі кардынальна мяняецца.

Такую заяву зрабіў, наведваючы зону супрацьстаяння ў Курапатах, адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, паэт Уладзімір Някляеў.

«Улада магла б зачысціць гэтую тэрыторыю ад сотні пратэстоўцаў за 5 хвілін, але баіцца замежнапалітычных наступстваў: рэакцыі Еўразвязу, а за ёй фінансавых структур, што даюць крэдыты», - заявіў «Радыё Рацыi» Някляеў.

- У краіне адбываюцца даволі значныя падзеі і відавочна, што яны не цалкам кантралююцца. Гэта было бачна на Маршы абураных беларусаў у Менску, калі міліцыянты былі разгубленыя і не ведалі, што рабіць: у іх не было дакладнай пастановы «найвышэйшай асобы» ў дзяржаве.

Паэт прыводзіць услед такі вобраз: «Спыніць будоўлю ў Курапатах - гэта, як перамогшы ў першым сэце, набраць сілу, нават калі ты гуляеш горш за спаборніка».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках