19 траўня 2024, Нядзеля, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мазыры падаткавікі ходзяць па кватэрах усямёх

113
У Мазыры падаткавікі ходзяць па кватэрах усямёх

Улады ўжо не ведаюць, як упрасіць «дармаедаў» заплаціць скандальны падатак.

Belsat.eu стала вядома пра тое, што падаткавікі Мазыра ходзяць па дамах і кватэрах «дармаедаў», якія не заплацілі скандальны падатак. Чыноўнікі таксама прымушаюць хадзіць па кватэрах мясцовых настаўнікаў.

Першы ліст ад чытача прыйшоў у асабістыя паведамленні ў ok.ru. Ён піша:

«Падаткавікі ўжо па кватэрах ходзяць усямёх. Сёння прыходзілі да мяне. [...] Страшна, што будзе».

Інфармацыю пацвердзілі іншыя мазырчукі ў гэтай жа сацыяльнай сетцы:

«Да маёй свякрухі прыходзілі месяц таму, сын не працуе, [...] аглядалі маёмасць, свякроў абурылася з нагоды вопісу маёмасці, сышлі, але сказалі, што прыйдуць з пастановай камісіі».

Таксама журналісты атрымалі паведамленне ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Чытач напісаў, што на тэрміновым сходзе па ўказанні намесніка старшыні райвыканкама Галюка Фелікса Фёдаравіча выклікалі на тэрміновы сход мясцовых настаўнікаў.

«У выніку іх [настаўнікаў - заўв.] прымусілі хадзіць па «дармаедах» і распытваць, чаму яны не заплацілі падатак», - піша жыхар Мазыра.

У цэлым па краіне «лісты шчасця» атрымалі блізу 470 тысяч грамадзян. Сярод іх - маці ў «дэкрэтным адпачынку», студэнты, працоўныя мігранты, пенсіянеры і нават нябожчыкі.

Нагадаем, што 17 лютага ў Менску прайшоў шматтысячны Марш абураных беларусаў. На ім былі сфармуляваныя патрабаванні да ўлады, адказ на якія беларусы запатрабуюць на Дні Волі 25 сакавіка ў Менску.

19 лютага акцыі пратэсту прайшлі ў абласных цэнтрах Беларусі. Найбольш масавым быў Марш у Гомелі, на які выйшлі некалькі тысяч чалавек.

У нядзелю 26 лютага некалькі тысяч абураных беларусаў выйшлі на Маршы ў Віцебску і Бабруйску, па некалькі сотняў – у Баранавічах і Берасці.

Напісаць каментар 113

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках