27 красавiка 2024, Субота, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкноту ў 5 рублёў прадалі на аўкцыёне за $400

6
Банкноту ў 5 рублёў прадалі на аўкцыёне за $400

За час аўкцыёну за банкноту змагаліся дзевяць патэнцыйных пакупнікоў.

Бракаваную 5-рублёвую купюру з васьмізначным нумарам прадалі на інтэрнэт-аўкцыёне за 737 рублёў (амаль 400 даляраў). Пра незвычайную банкноту стала вядома пару месяцаў таму, тады яе арыентыровачны кошт ацэньвалі ў 150-200 даляраў, піша tut.by.

Унікальнасць банкноты ў тым, што серыйны нумар беларускіх грошай узору 2009 года звычайна складаецца з сямі лічбаў. Серыйны нумар гэтай банкноты наміналам пяць рублёў - АВ 10000000. Баністы мяркуюць, што наяўнасць банкноты з васьмізначным нумарам варта расцэньваць як брак, хоць «існаванне такой банкноты цалкам заканамернае, бо тыраж кожнай серыі банкнот (акрамя серыі замяшчэння) складае 10 мільёнаў асобнікаў».

За час аўкцыёну за банкноту змагаліся дзевяць патэнцыйных пакупнікоў. Мінімальная стаўка была 201 рубель. Дзве стаўкі выявіліся вышэйшымі за 700 рублёў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках