19 траўня 2024, Нядзеля, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: Ізраіль прапанаваў арабскім краінам стварыць «NATO» супраць Ірана

5
Die Welt: Ізраіль прапанаваў арабскім краінам стварыць «NATO» супраць Ірана
Фота: Zuma Press

У альянс могуць увайсці Саудаўская Арабія і іншыя дзяржавы.

Галоўны вораг умераных арабскіх краінаў не Ізраіль, а Іран, мяркуе міністр абароны Ізраіля Авігдор Ліберман. Ён прапанаваў Саудаўскай Арабіі стварыць вайсковы альянс на прыклад NATO, піша dw.com са спасылкай на Die Welt.

Ізраіль прапанаваў Саудаўскай Арабіі і іншым суніцкім арабскім краінам стварыць абарончы альянс паводле прынцыпу NATO. Пра гэта ў інтэрв'ю нямецкаму выданню Die Welt паведаміў міністр абароны Ізраіля Авігдор Ліберман. Інтэрв'ю выйшла ў аўторак,

«Час цалкам адкрыта арганізаваць фармальны саюз, кааліцыю ўсіх умераных сіл на Блізкім Усходзе супраць тэрору», - заявіў Ліберман. Умераныя суніцкія дзяржавы разумеюць, што «найбольшую небяспеку для іх нясуць не Ізраіль, не сіянізм, а Іран», - падкрэсліў міністр. З ягоных слоў, партнёрамі такога альянсу могуць стаць як мусульмане, так і юдэі ці хрысціяне.

Прыкладам такога альянсу Ліберман назваў NATO. «У сапраўднай кааліцыі павінны быць і сапраўдныя абавязанні. Паглядзіце на NATO. У аснове альянсу ляжыць прынцып, што кожная краіна гатовая як абараніць, так і прыняць абарону ад іншых краін», - падкрэсліў Ліберман.

Ізраіль мог бы дапамагчы арабскім краінам вайсковымі ноў-хаў і мадэрнізацыяй іх войскаў. «Памяркоўныя арабскія краіны маюць патрэбу ў Ізраілі для свайго выжывання больш, чым Ізраіль мае патрэбу ў іх», - адзначыў міністр.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках